Сьвятаполк II Тураўскі
Сьвятаполк ІІ Тураўскі | |
князь полацкі | |
---|---|
Вялікі князь кіеўскі | |
1093 — 1113 | |
Папярэднік | Усевалад I |
Наступнік | Уладзімер Манамах |
Князь полацкі | |
1069 — 1070 | |
Папярэднік | Мсьціслаў Ізяслававіч |
Наступнік | Усяслаў Чарадзей |
князь ноўгарадзкі | |
1078 — 1088 | |
Папярэднік | Глеб Сьвятаславіч |
Наступнік | Мсьціслаў Уладзімеравіч Вялікі |
князь тураўскі | |
1088 — 1113 | |
Папярэднік | Давыд Ігаравіч |
Наступнік | Усевалад ІІ Уладзімеравіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1050 |
Памёр | 16 красавіка 1113, Кіеў |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Сбыслава Святаполкаўна[d], Ізяслаў Святаполкавіч[d], Прадслава Святаполкаўна[d], Яраслаў Святаполчыч[d], Мсціслаў Святаполкавіч[d] і Брачыслаў Святаполкавіч[d][1] |
Дынастыя | Рурыкавічы |
Сужэнец | Алена Тугарканаўна[d] і Барбара Камніна[d] |
Бацька | Ізяслаў Яраславіч |
Маці | Гертруда Польская[d] |
Сьвятаполк Ізяслававіч, Сьвятаполк ІІ Тураўскі й Кіеўскі — князь з роду Рурыкавічаў, заснавальнік роду Сьвятаполчычаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя і ў другой палове ХІІ—ХІІІ стагодзьдзяў.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятаполк ІІ паходзіў з дынастыі Рурыкавічаў. Ён быў унукам князя Яраслава Мудрага й сынам старэйшага зь Яраславічаў Ізяслава. Нарадзіўся будучы тураўскі князь блізу 1050 году.
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Князь Сьвятаполк ІІ як прадстаўнік старэйшае галіны Яраславічаў быў вельмі актыўным дзеячам. У 1069 годзе, пасьля сьмерці ягонага брата Мсьціслава Ізяслававіча ў Полацку ён стаў князем крывіцкім. Праўда, ненадоўга, ужо ў 1071 годзе Ўсяслаў ІІ Чарадзей выгнаў Сьвятаполка з Полацку. Сьвятаполк не ачольваў барацьбу за Полацак, чамусьці выправу на Ўсяслава ІІ зьдзейсьніў ягоны брат Яраполк.
Пасьля выгнаньня з Полацку Сьвятаполк ІІ быў пры бацьку, пакуль у 1078 годзе ня стаў князем ноўгарадзкім. Тут ён сядзеў да 1088 году і праявіў сябе як люты вораг Полацка й Усяслава Чарадзея. У 1088 годзе Сьвятаполк перайшоў княжыць у Тураў. Галоўным чыньнікам зьмены княжяньня з Ноўгараду на Тураў стала імкненьне Сьвятаполка вярнуць сабе Кіеў. У той час сталіца Русі пераходзіла з рук у рукі. Нарэшце, у 1093 годзе тураўскі князь стаў і князем кіеўскім, пакінуўшы за сабою тураўскі пасад.
У Кіеве Сьвятаполк ніколі не забываўся на Тураў, пры ім была дружына з дрыгавічоў, зь якой ён заўжды раіўся. Кіяны не любілі свайго князя й ягоных набліжаных, справядліва бачачы, што Сьвятаполк ІІ заўжды імкнуўся выконваць парады тураўцаў.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Памёр Сьвятаполк ІІ Ізяслававіч 16 красавіка 1113 году. Пасьля ягонай сьмерці ў Кіеве пачаўся бунт, у выніку чаго сталіца Русі была лёгка захоплена Ўладзімерам Манамахам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В. Р. Брячислав (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1891. — Т. IVа. — С. 820.