Перайсьці да зьместу

Белшына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 23:14, 19 жніўня 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Белшына
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1968
Краіна
Разьмяшчэньне Бабруйск, Магілёўская вобласьць, Беларусь
Ключавыя фігуры Васіль Гушча
Галіна хімічная прамысловасьць[d]
Прадукцыя аўтамабільныя шыны
Абарачэньне 2 216 млрд. рублёў (2010; 740,2 млн. $)
Апэрацыйны прыбытак 72,5 млрд руб. (2010; 24,2 млн $)
Чысты прыбытак 18,8 млрд руб (2010; 6,3 млн $)
Матчына кампанія «Белнафтахім»

Беларускі шынны камбінат ААТ «Белшына» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Эўропе, якое выпускае больш 180 тыпапамераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машынаў, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машынаў.

Каля 90 % шынаў, якія выпускаюцца на камбінаце, зьяўляюцца радыяльнымі. Усе выгляды прадукцыі (пнэўматычныя шыны) абароненыя патэнтамі па двух парамэтрах: канструкцыя й вонкавы выгляд.

Беларускі шынны камбінат ААТ «Белшына» падтрымлівае дзелавыя адносіны з 44 краінамі, асноўны замежнагандлёвы партнэр прадпрыемства — Расея. Звыш за 60 % экспартнае прадукцыі рэалізуецца тамака.

Паводле дадзеных за першыя 10 месяцаў 2005 гады аб’ём вытворчасьці прамысловае прадукцыі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2004 склаў 120,5 % (у супастаўных коштах).

У канцы 2005 прадпрыемства прыступіла да рэалізацыі праекту па рэканструкцыі вытворчасьці буйнагабарытных і звышбуйнагабарытных цельнамэталякордных шынаў радыяльнае канструкцыі для кар’ернае тэхнікі. Паводле праекту, пасьля яго рэалізацыі аб’ём вытворчасьці новых шынаў складзе 15888 штук у год. Плянуецца, што да 90 % новай прадукцыі будзе экспартавацца, пры гэтым па тэхнічных характарыстыках такія шыны ня будуць саступаць прадукцыі кіроўных замежных вытворцаў. Агульны кошт праекту складае каля 28 млн эўра, фінансаваньне яго вядзецца як за конт уласных сродкаў прадпрыемства, так і за конт інвэстыцыяў (у якасьці асноўнага фундатара выступае канцэрн «Белнафтахім»).

Гісторыя

Падставай для пачатку будаўніцтва ў Бабруйску Беларускага шыннага камбінату (у цяперашні час ААТ «Белшына») сталі Пастанова Рады Міністраў СССР ад 25 сакавіка 1963 № 299 «Аб мерах па больш поўным выкарыстаньні працоўных рэзэрваў Беларускае ССР» і рашэньне ВСНГ СССР № 90-р ад 11 чэрвеня 1965, якім было зацьверджанае праектнае заданьне на будаўніцтва БШК.

Непасрэдна да будаўніцтва Беларускага шыннага камбінату прыступілі ў верасьні 1965. У 1968 пачаў дзейнічаць блёк мэханічных вытворчасьцяў (у наступстве — мэханічны завод), дзе зьбіралася й выраблялася абсталяваньне для будучых цэхаў вытворчасьці, адпрацоўваліся новыя мэтоды зборкі шынаў, праходзіла практычнае навучаньне працоўных спэцыяльнасьцям шыннае вытворчасьці.

31 сьнежня 1971 на экспэрымэнтальным участку блёку мэханічных вытворчасьцяў была вырабленая першая беларуская шына для 27-тонавага аўтамабіля маркі БЕЛАЗ.

31 сьнежня 1972 пачаў працу завод буйнагабарытных шынаў. Завод масавых шынаў пачаў дзейнічаць з 30 верасьня 1976. 31 студзеня 1985 у складзе вытворчага аб’яднаньня «Бабруйскшына» пачаў дзейнічаць чацьвёрты па рахунку завод звышбуйнагабарытных шынаў.

У траўні 1992 Загадам дзяржаўнага камітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасьці й міжгаліновых вытворчасьцях вытворчае аб’яднаньне «Бабруйскшына» было ператворанае ў Беларускі шынны камбінат «Белшына».

26 верасьня 2002 Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэньне № 18-13 аб рэгістрацыі адчыненага акцыянэрнага грамадзтва «Белшына» (Сьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 700016217 ад 27.09.2002 г.)

Вонкавыя спасылкі