Беларусь перадусім!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Беларусь перадусім! — патрыятычны заклік-спокліч, скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю беларусаў у абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднае мовы, усёй нацыянальнай культуры. Аднак гэты спокліч значна меней вядомы за «Жыве Беларусь!».

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі нацыянальны дзеяч у Польскай Рэспубліцы Альбін Стаповіч напісаў песьню «Беларусь перадусім!», у якой была прыпеўка:

Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,

Ці у бурым дні благім

Знайма першы кліч народны:

Беларусь перадусім!

Пазьней гэтая песьня стала гімнам Саюзу беларускай моладзі й увайшла ў «Юнацкі сьпеўнік»[1].

Крама нацыянальнае беларускае сымболікі «Мой модны кут» выпусьціла сэрыю цішотак, на якіх, акрамя малюнка, напісаны спокліч «Беларусь перадусім»[2].

Цікавінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 15 лістапада 2016 году ў Горадні была прэзэнтаваная кніга, прысьвечаная Генадзю Бураўкіну, пад назовам «Перадусім Беларусь»[3].
  • У 2012 рокугурт «JAR» выдаў альбом «Беларусь перадусім» з аднайменнай песьняй у ім[4].
  • Спокліч «Беларусь перадусім!» часьцей за іншых ужывае Зянон Пазьняк[5][6][7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]