Перайсьці да зьместу

Беларускі ірэдэнтызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа БНР, 1918 г.

Беларускі ірэдэнтызм — ідэя аб’яднаньня ўсіх тэрыторыяў пражываньня этнічных беларусаў да адзінае беларускае дзяржавы.

Тэрытарыяльныя прэтэнзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускі ірэдэнтызм прадбачвае наступныя тэрыторыі, якія маюць належыць беларускае дзяржаве:

Смаленшчына, Браншчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Геаграфія Беларускае Народнае Рэспублікі

Згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 году, тэрытарыяльныя межы БНР уносілі ў сябе Смаленшчыну і Браншчыну:


« Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ, а ласьне: Магілеўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродненшчыны (з Гродняй, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежных часьцяў суседніх губэрняў, заселеных беларусамі »

—3-я Ўстаўная Грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі

1 студзеня 1919 году ў Смаленску[1] была абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, 8 студзеня ўрад ССРБ пераехаў са Смаленска ў Менск, які да таго часу ўжо быў заняты без бою Чырвонай арміяй падчас савецка-польскай вайны.

На сёньнешні момант Смаленшчына і Браншчына належыць да Расеі