Беларуская рэвалюцыйная партыя (1950-я)
Беларуская рэвалюцыйная партыя | |
Дата ўтварэньня | канец 1950-х гадоў |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1963 год |
Месцазнаходжаньне | Берасьце |
Аляксандар Грыгор’еў |
Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — берасьцейская антысавецкая арганізацыя. Арганізацыя мела свой статут[1]. На сёньня зьвестак пра БРП вельмі мала[2].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома пра існаваньне партыі з канца 1950-х гадоў, стварыў яе Аляксандар Грыгор’еў. Яна дзейнічала на Берасьцейшчыне, стаяла на пазыцыях узброенае барацьбы. Магчыма, на выбар тактыкі ўплывала традыцыя зусім нядаўняй мясцовай антыкамуністычнай партызанкі.
Ёсьць зьвесткі, што Васіль Ракашэвіч (сябар з 1960) спрабаваў абрабаваць вясковую краму, каб здабыць грошы для Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Ён перахоўваў стрэльбу. Аднак ёсьць думка, што ніякіх збройных акцыяў не праводзілася — толькі агітацыя і прапаганда, падбор у суполку надзейных людзей[1].
Партыя была разгромленая карнымі органамі восеньню 1963 году. Аляксандар Грыгор’еў быў арыштаваны ў верасьні 1963 году й асуджаны ў Берасьці на 7 гадоў зьняволеньня ў красавіку 1964 году. Тады ж на 4 гады зьняволеньня быў асуджаны й Васіль Ракашэвіч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Магіла беларускага падпольшчыка Васіля Ракашэвіча (бел.). — 2016. — № 1 (16). — С. 206.
- ^ М. Чарняўскі. Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці (бел.).
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Магіла беларускага падпольшчыка Васіля Ракашэвіча (бел.) // Беларускі Рэзыстанс. — 2016. — № 1 (16). — С. 206.
- М. Чарняўскі. Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці (бел.).