Перайсьці да зьместу

Беларуская Палічка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская Палічка
лац. Biełaruskaja Palička
Тып інтэрнэт-бібліятэка
Даступныя мовы беларуская
Аўтар Андрусь Жвір
Пачатак працы 1996 год
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 5149 (2015; у Беларусі)
www.knihi.com

«Беларуская Палічка» — найстарэйшая й найбольшая (на 2005 год) беларуская электронная бібліятэка, закладзеная ў 1996 годзе[1] беларускім студэнтам з Аўстрыі Андрусём Жвірам[2] коштам уласнай стыпэндыі[3].

Сталы склад супрацоўнікаў пры заснаваньні налічваў 5 чалавек, у тым ліку дызайнэр, сыстэмны адміністратар ды сканавальнік. На час заснаваньня ўсе супрацоўнікі, акрамя самога Андруся Жвіра, пражывалі ў Беларусі ды займаліся стварэньнем электроннага кнігазбору бясплатна. Першымі разьмешчанымі на сайце кнігамі сталі «100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», «Па сьлядах аднаго міфу» Міколы Ермаловіча ды «Невядомая вайна: 1654—1667» Генадзя Сагановіча. Першым выдавецтвам, што дазволіла свае кнігі пераводзіць у электронны фармат быў «Беларускі кнігазбор». Найбольшаю папулярнасьцю нязьменна карыстаюцца пяць кнігаў:

  1. «Біблія» (выданьне ў перакладзе Васіля Сёмухі)[4]
  2. «Беларускія летапісы і хронікі». Менск, МФ «Беларускі кнігазбор», 1997. ISBN 985-6318-15-7[5]
  3. «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» // Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. Менск, 1999[6]
  4. «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» Арлова й Сагановіча. Менск, 1997[7]
  5. ды ангельскамоўная «Belarusian cuisine» («Беларуская кухня»)[8]

Да лета 2005 году пры сайце дзейнічаў і форум («Гасьцёўня»)[1][9]. З 2001 году «Беларуская Палічка» зьмяніла адрас на knihi.com[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]