Белазерск
| Белазерск рас. Белозерск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Валагодзкая вобласьць | ||||
| Першыя згадкі | 862 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 130 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 60°02′00″ пн. ш. 37°47′00″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 81756 | ||||
| Паштовы індэкс | 161200 | ||||
| Сайт | gorodbelozersk.ru | ||||
| Белазерск на мапе Расеі Белазерск | |||||
Белазе́рск (па-расейску: Белозерск) — горад у Расеі, адміністацыйны цэнтар Белазерскага раёну Валагодзкай вобласьці. Горад месьцьціца на беразе Белага возера. Насельніцтва гораду складае 8 580 чалавек паводле стану на 2020 год.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле архэалягічных зьвестак горад быў заснаваны ў сярэдзіне X стагодзьдзя на паўднёвым беразе ў вытока ракі Шаксна, дзе ён праіснаваў да сярэдзіны XIV стагодзьдзя. Правабярэжная частка гораду з часам выцягнулася ўздоўж берага ракі амаль на 2 км. Забудова левага берагу Шаксны пачалася не пазьней за першую палову XI стагодзьдзя. Раней меў назву Белавозера. З 1238 году Белавозера было цэнтрам незалежнага Белазерскага княства, а да гэтага ён уваходзіў у склад Растова-Суздальскага княства, якое праіснавала амаль 150 гадоў. Быў гандлёвым і рамесным цэнтрам. У пачатку XIV стагодзьдзя Белавозера згасае, а да сярэдзіны стагодзьдзя плошча ягоных тэрыторыяў скарачаецца да 7 га.
У 1352 годзе ў Белавозера адбылася эпідэмія пошасьці, якая зьнішчыла амаль ўсё насельніцтва. Але з таго, што горад меў важнае становішча на водным шляху, па якім паўночныя землі мелі зносіны з Паволжам, а таксама з гарадамі на Сухоне і Паўночнай Дзьвіне, то горад хутка адрадзіўся. У 1363—1364 гадох Белазерск быў нанова заснаваны на новым месцы за 17 км на захад ад свайго першапачатковага месца. У пачатку XIX стагодзьдзя разьвіцьцю гораду спрыяла Марыінская водная сыстэма, якая пачала дзейнічаць у 1810 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||