Перайсьці да зьместу

Сухона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сухона [Сухана /БЭ. Т. 15. Мн. 2002. С. 295.] — найбуйнейшая і самая доўгая рака ў Валагодзкай вобласьці Расеі, левы і асноўны складнік Паўночнай Дзьвіны (правы - рака Юг).

Даўжыня 558 км, плошча басейна 50300 км ². Бярэ пачатак з Кубенскага возера, сьцёк зь якога зарэгуляваны плацінай з суднаходным шлюзам. У вярхоўях пойма шырокая; ў сувязі зь нязначнымі ўхіламі вясной з-за падпора рэк Волагда і Лежа назіраецца адваротная плынь у Кубенскае возера. У сярэдняй плыні глыбіня даліны да 80-100 м, рэчышча мае шмат перакатаў; ёсьць парогі і камяністыя выспы; ў нізоўях хуткасьць плыні невялікая.

Сілкаваньне пераважна сьнегавое. Разводзьдзе з красавіка да сярэдзіны ліпеня. У верхнім цячэньні ўтвараюцца велізарныя, часам шматкілямэтровыя разьлівы. Сярэдні расход вады ў 39 км ад вусьця 456 м³/с, найбольшы - 6520 м³/с, найменшы - 17,6 м³/с. Замярзае ў канцы кастрычніка - лістапада, у сярэднім цячэньні і ў сьнежні, выкрываецца ў другой палове красавіка - першай палове траўня.