Вялікаусьцюскі раён
| Вялікаусьцюскі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вялікі Усьцюг[1] |
| Дата ўтварэньня | 19 чэрвеня 1924 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | маскоўскі час, UTC+03:00 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вялікау́сьцюскі раён (па-расейску: Великоустюгский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным ўсходзе Валагодзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Вялікі Усьцюг, якая месьціцца за 450 км ад Волагды.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікаусьцюскі раён мяжуе зь Нюксенскім і Кічменскагарадзецкім раёнамі, а таксама з Архангельскай і Кіраўскай абласьцямі. Плошча раёну складае 7 720 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі Усьцюг заснаваны ў 1147 годзе выхадцамі з Растоўска-Суздальскага княства ў месцы зьліцьця рэк Сухона і Юг. У XVI стагодзьдзі Усьцюг, разьмешчаны на скрыжаваньні сухаземных дарог, якія ідуць на Ўрал і ў Сыбір, з рачнымі, якія вялі ў Эўропу праз Дзьвіну і Белае мора стаўся важным гандлёвым вузлом. У час росквіту заможныя усьцюскія купцы ўзводзілі і ўпрыгожвалі шматлікія цэрквы, будавалі каменныя дамы. Вялікаусьцюскі раён быў утвораны 19 чэрвеня 1924 году адпаведнасьці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну па стане на 2017 год складала 54 616 чалавек. Дзякуючы гэтаму раён зьяўляецца самым населеным у вобласьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікаусьцюскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
| |||||||||||||