Бастэя
Выгляд
Бастэя — абарончае збудаваньне ў форме землянога насыпу альбо каменнай двухпавярховай вежы формы паўкруга ці падковы, высунутай за пэрымэтар умацаваньняў. Элемэнт позьнесярэднявечнай абарончай фартыфікацыі: пераходная форма ад вежы да бастыёна. Бастэя характэрна для фартыфікацыі позьняга сярэдняднявечча і раньняга новага часу.
Ідэі Дурэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асаблівую ўвагу бастэям надаваў у сваёй фартыфікацыйнай тэорыі Альбрэхт Дурэр. Яго ідэі палягалі ў наступным:
- бастэя — нізкія шырокая ўзмоцненая знадворкавыя вежы ва ўмацаваньні;
- равы прапаноўвалася паглыбіць і пашырыць для флянкаваньня з бастэяй;
- на бастэі стваралася месца з бруствэрам для гарматаў;
- адлегласьць між бастэямі павінна была забясьпечваць магчымасьць прыкрыць вал;
- у валах і бастэях ствараліся казэматы з унутранымі памяшканьнямі, перакрытымі скляпеньнямі для бясьпечнасьці гарнізону ад бомбаў;
- распарацоўвалася спэцыяльныя формы для байніц, сьветлавых вокнаў і вэнтыляцыйных адтулінаў.
Бастэі ў ВКЛ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бастэі былі добра вядомыя ў Вялікім княстве Літоўскім. У чыста дурэраўскім выглядзе яны сустракаюцца ў Вільні (Віленскія мескія муры і ў Коўне (Ковенскі замак). Адныя з самых раньніх бастэі былі збудаваныя ў пачатку XVI стагодзьдзя ў Геранёнскім замку, якія магчыма таксама атаясамліваць зь вежамі-рандэлямі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.