Рандэль (фартыфікацыя)
Выгляд
Рандэль (франц. rondel) — магутная мураваная вежа, прыстасаваная для ўжываньня вагняпальнай зброі, часьцей за ўсё круглай ці паўкруглай формы.
Рандэль лічыцца пераходнай формай ад вежы да бастыёна. У ВКЛ мураваныя рандэлі будаваліся досыць рэдка (вядомыя ў Геранёнскім замку). Больш пашыраным было будаваньне мураваных або драўляных артылерыйскіх вежаў (артылерыйскія вежы і рандэлі, аднак, часам цяжка адрозьніць). У далейшым рандэлі стаступаюць месца бастэям і бастыёнам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5