Перайсьці да зьместу

Барыс Плотнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Плотнікаў
Дата нараджэньня 2 красавіка 1949(1949-04-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сьнежня 2020(2020-12-02) (71 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, тэлеактор, тэатральны пэдагог, тэатральны актор, кінаактор, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Узнагароды
ордэн Пашаны
народны артыст Расейскай Фэдэрацыі заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID nm0687450

Бары́с Рыго́равіч Пло́тнікаў (2 красавіка 1949, Няўянск, Сьвярдлоўская вобласьць — 2 сьнежня 2020[1], Масква) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно. Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі (1998).

Скончыў школу № 57 у горадзе Новаўральску. Скончыў Сьвярдлоўскую тэатральную вучэльню (1970, курс Ю. Жыгульскага) і філялягічны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983).

З 1970 па 1978 год у Сьвярдлоўскім тэатры юнага гледача. З 1978 году на сцэне Маскоўскага тэатру сатыры. З 1988 году працаваў у Цэнтральным акадэмічным тэатры Савецкай Арміі, з 2002 году — у трупе МХТ імя А. П. Чэхава.

У кіно дэбютаваў у 1976 годзе ў фільме «Узыходжаньне», які прынёс яму ўсесаюзную вядомасьць. Таксама вядомы па ролі доктара Бармэнталя ў тэлефільме «Сабачае сэрца» і ролі Беларэцкага ў фільме «Дзікае паляваньне караля Стаха».

Аўтар кнігі «Моя надежда, мука и награда…».

Памёр ад пнэўманіі, выкліканай каранавіруснай інфэкцыяй[2]. Апошні тыдзень знаходзіўся на апараце ШВЛ[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]