Баня-Лука (аэрапорт)
Міжнародны аэрапорт Баня-Лука Међународни аеродром Бања Лука | |
IATA: BNX – ICAO: LQBK | |
![]() | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | міжнародны |
Апэратар | Airports of Republic of Srpska a.d. |
Месцазнаходжаньне | Баня-Лука |
Вузел для | |
Вышыня н. у. м. | +122 м м |
Каардынаты | 44°56′29″ пн. ш. 17°17′51″ у. д. / 44.94139° пн. ш. 17.2975° у. д. |
Вэб-сайт | banjaluka-airport.com |
Баня-Лука (IATA: BNX, ICAO: LQBK) (па-сэрбску: Међународни аеродром Бања Лука, па-басьнійску: Medunarodni aerodrom Banja Luka) — міжнародны аэрапорт, таксама вядомы як Аэрапорт Махаўляны па назьве блізкай вёскі. Знаходзіцца ў 18 км на паўночны-ўсход ад чыгуначнай станцыі[1] гораду Баня-Лука, другога па памеры гораду Босьніі і Герцагавіны і адміністрацыйнага цэнтру Рэспублікі Сэрбскай.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будаўніцтва Міжнароднага аэрапорта Баня-Лука пачалося ў 1976 годзе. У адпаведнасьці з плянам разьвіцьця, на той час гэта быў аэрапорт мясцовай значнасьці, прызначаны на абслугоўваньне ўнутраных рэйсаў на тэрыторыі СФРЮ.
Пасьля палітычнага і тэрытарыяльнага падзелу былой Югаславіі Баня-Лука ў выніку Дэйтанскага пагадненьня фактычна стала сталіцай Рэспублікі Сэрбскай. Гэта надало аэрапорту Баня-Лукі вялікую значнасьць і новую ролю. Міжнародны аэрапорт Баня-Лука быў адкрыты для грамадзянскіх рэйсаў 18 лістапада 1997 году.
З 1999 па 2003 гады аэрапорт быў галоўным хабам Air Srpska, якая была флягманскім перавозчыкам Рэспублікі Сэрбскай. Гэта авіякампанія была створана Jat Airways і ўрадам Рэспублікі Сэрбскай. У 2003 годзе Air Srpska спыніла дзейнасьць з прычыны сталага росту запазычанасьці, а Jat Airways выйшла з прадпрыемства. Існуе плян стварэньня новай авіякампаніі Sky Srpska, якая будзе знаходзіцца ў аэрапорце Баня-Лука.
Інфраструктура аэрапорту мадэрнізавалася ў 2002 і 2003 гадах напярэдадні візыту папы Яна Паўла II у Баня-Луку ў чэрвені 2003 году.
Апэратарам Міжнароднага аэрапорту Баня-Лука зьяўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Aerodromi Republike Srpske».