Мох (балота)
Выгляд
(Перанакіравана з «Балота Мох»)
Балота Мох — тарфяны масіў у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці.
Балота Мох мае плошчу 4,13 тыс. га і знаходзіцца на тэрыторыі гідралягічнага заказьніка рэспубліканскага значэньня «Балота Мох». Да масіва з усходу, поўдня і захаду прымыкаюць азёры Абстэрнаўскай групы.
Тарфяны масіў складаецца зь верхавых і пераходных відаў торфаў. 40% плошчы паверхні балота пакрытае лесам, якое складаецца з рэдкалесься саснова-хмызьнякова-сфагнавых фітацэнозаў.
Балота рэгулюе водны рэжым прылеглых тэрыторыяў і азёр Абстэрна, Важа, Набіста і Укля.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |