Балканскі паўвостраў
Выгляд
(Перанакіравана з «Балканы»)
Балканскі паўвостраў, Балканы — паўвостраў на паўднёвым усходзе Эўропы геаграфічны і гістарычны рэгіён паміж Чорным і Адрыятычным морам. На поўначы Балканы абмежаваныя ракой Савай і ніжнім цячэньнем Дунаю. Займае плошчу прыкладна 505 000 км².
Назоў «Балканы» паходзіць ад колішняга найменьня баўгарскай горнай сыстэмы Стара Планіна.
На Балканах разьмяшчаюцца дзяржавы былой Югаславіі (Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія; Славенія і Харватыя звычайна ня лічацца балканскімі краінамі), Баўгарыя, Альбанія, Грэцыя і эўрапейская частка Турэччыны. Часам да балканскіх краінаў адносяць і Румынію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |