Баксытагорск
Баксытагорск | |||||
рас. Бокситогорск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1929 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Ленінградзкая вобласьць | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 81366 | ||||
Паштовы індэкс: | 187650, 187651 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°28′25″ пн. ш. 33°50′52″ у. д. / 59.47361° пн. ш. 33.84778° у. д.Каардынаты: 59°28′25″ пн. ш. 33°50′52″ у. д. / 59.47361° пн. ш. 33.84778° у. д. | ||||
Баксытагорск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.adm.boksitogorsk.ru/city/ |
Баксытагорск (па-расейску: Бокситогорск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Баксытагорскага раёну Ленінградзкай вобласьці. Знаходзіцца за 245 км ад абласнога цэнтру гораду Санкт-Пецярбургу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ужо з V—VIII стагодзьдзяў па водных шляхах гэтую зямлю сталі засяляць славянскія плямёны — крывічы і славены, якія мірна жылі побач ад весі. Месца было на выгодных маркіх шляхах, што дазволіла разьвіваць у акрузе гандаль.
З пачаткам эпохі буржуазных рэформаў імпэратара Аляксандра II супала знамянальная для будучага Баксытагорску падзея. У 1869 годзе геоляг Альфонс Дытмар выявіў каля вёскі Сянно чырвоныя гліны, якія ўтрымлівалі баксыты. Але вытворчасьць алюміна пры тагачасным узроўні разьвіцьця тэхналёгіяў і пры неабходнасьці велізарнай энэргіі абыходзілася даражэй чым золата. Таму ў 1882—1886 гадох прадпрымальнікі спрабавалі займацца здабычай гліны на рацэ Рагуша з мэтай вытворчасьці фарбаў.
З 1921 па 1930 гады геолягі пад кіраўніцтвам прафэсара Сямёна Маляўкіна дасьледавалі ўвесь край, склалі карту Ціхвінскага баксытнага радовішча і зрабілі выснову аб магчымасьці ягонай прамысловай эксплюатацыі[2]. Першы савецкі алюмін зь ціхвінскіх баксытаў быў атрыманы ў 1928 годзе. Праз гэта было прынятае рашэньне стварыць працоўнае паселішча, якое паўстала на наступны 1929 год. Каб скараціць транспартныя выдаткі, 12 лістапада 1934 году каля паселішча быў закладзены гліназёмным завод, для перапрацоўкі здабытых баксытаў[3]. На 1940 год насельніцтва селішча наблізілася да 10 тысячаў чалавек. У 1950 годзе Баксытагорск атрымаў статус гораду, а 25 ліпеня 1952 году стаў адміністрацыйным цэнтрам свайго раёну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://78.rosstat.gov.ru/storage/mediabank/ЛО%20числ%20на%2001.01.2024%20по%20МО.pdf (рас.)
- ^ Калинин М. А., Федяев А. И. Бокситогорск. Пикалево. Л.: Лениздат. 1983. С. 3
- ^ Калинин М. А., Федяев А. И. Бокситогорск. Пикалево. Л.: Лениздат. 1983. С. 5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баксытагорск. Мой Горад.