Ладзейнапольскі раён
Ладзейнапольскі раён | |
![]() Герб | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея[1][2] |
Статус | муніцыпальны раён[1] |
Адміністрацыйны цэнтар | Ладзейнае поле[3][1] |
Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1927 |
Насельніцтва | 28 916 чал. (1 студзеня 2018)[4] |
Плошча | 4900 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() Ладзейнапольскі раён на мапе | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Ладзейнапольскі раён (па-расейску: Лодейнопольский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Ленінградзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Ладзейнае поле.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ладзейнапольскі раён мяжуе з Падпароскім, Ціхвінскім і Волхаўскім раёнамі, а таксама з Карэліяй на поўначы. Плошча раёну складае 4910,95 км², што складае 6,60% ад агульнай тэрыторыі вобласьці. Тэрыторыя раёну мае раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні складаюць да 150 мэтраў над узроўнем мора. На тэрыторыі раёну разьмешчаны Ніжнясьвірскі запаведнік, які ахоўваецца дзяржавай.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ладзейнапольскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У пэрыяд Другой сусьветнай вайны ў пачатку верасьня 1941 году паўночная частка раёну па правым беразе ракі Сьвір была занятая фінскім войскам. У сувязі з набліжэньнем фронту насельніцтва раёну было эвакуяванае. Аднак стабілізацыя фронту па Сьвірскім рубяжы дазволіла вярнуць частку насельніцтва. Да восені 1942 году ў межах раёну функцыянавалі 15 калгасаў і пражывала 2336 чалавек.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ладзейнапольскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі.(рас.)