Перайсьці да зьместу

Базыль Камароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базыль Камароўскі
Дата нараджэньня 20 верасьня 1914(1914-09-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 верасьня 1953(1953-09-28) (39 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак грамадзкі дзяяч, журналіст
Месца працы Беларускі камітэт самапомачы
газэта «Раніца»
Баявая Ўскалось

Базы́ль (Васіль)[1] Камаро́ўскі (псэўд. Антось Вярбіна; 20 верасьня 1914, Наваградчына — 28 верасьня 1953, Таронта) — грамадзкі дзяяч, пісьменьнік.

19 сакавіка 1941 году быў вызвалены з нямецкага лягеру для ваеннапалонных[1]. Пасьля вызваленьня зь лягеру Камароўскі разаслаў лісты да ўсіх беларусаў, што на той час знаходзіліся ў Нямеччыне, з прапановай заснаваньня Беларускага Камітэту Самапомачы ў Бэрліне, на які атрымаў каля 300 станоўчых адказаў. Неўзабаве адбыўся ўстаноўчы зьезд, дзе было выбрана часовае праўленьне,сябром якога ў якасьці сакратара якога стаў Васіль Камароўскі[1].

У верасьні была створаная камісія, якая займалася пошукам сярод ваеннапалонных кандыдатаў на службу ў якасьці перакладчыкаў і прапагандыстаў. У склад камісіі ўвайшоў і Камароўскі. З восені 1941 г. ён працаваў ў школе прапагандыстаў у Вустраве у якасьці арганізатара навучальнага працэсу і лектара.

Пад час вайны жыў у Бэрліне, працаваў у газэце «Раніца». У 1945 року разам зь Сяргеем Хмарам, Андрэем Чэмерам і інш. заклаў Літаратурную сустань «Баявая Ўскалось». У 1949 годзе выехаў у Канаду, з 1950[2] жыў у Таронта, займаўся грамадзкай дзейнасьцю, належаў да Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня[2]. Загінуў у аўтакатастрофе.

  1. ^ а б в Юры Туронак. Дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца (1939-1943). — 17.01.2009. Архіўная копія.
  2. ^ а б Камароўскі Васіль  (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 101.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]