Перайсьці да зьместу

Бадалёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бадалёна
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Каталёнія
Правінцыя Барсэлёна
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Badalona[d] Хавіер Гарсія Альбіёль[d]
Геаграфія
Плошча 22,17 км²
Вышыня НУМ 12 м
Часавы пас
Каардынаты 41°26′56″ пн. ш. 2°14′46″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 220 977 чал. (2012)
Афіцыйная мова каталянская мова[1]
Этнахаронімы badaloní
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 08910–08918
Нумарны знак B
Сайт badalona.cat
Бадалёна на мапе Гішпаніі
Бадалёна
Бадалёна
Бадалёна

Бадалёна (па-каталянску: Badalona) — горад ва паўночна-ўсходняй частцы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія. Места разьмешчана ў камарцы Барсэлёны, зьяўляючыся часткай сталічнай вобласьці Барсэлёны. Горад разьмешчаны на левым беразе невялікай ракі Бэзас, а таксама мае выхад да Міжземнага мора. Бадалёна зьяўляецца трэцім паводле ліку жыхароў горадам у Каталёніі пасьля Барсэлёны й Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат. Статус гораду быў атрыманы Бадалёнай у 1897 годзе.

Бадалёна была заснавана рымлянамі ў III стагодзьдзі да н. э., пад імём Баэтулё (лац. Baetulo), хоць паселішчы ў гэтым раёне існавалі з 35002500 да н. э. Рымскі горад заўмаў плошчу ў 11 га, зь лініяй сьценаў 413×261 м, паселішча мела вялікія абарончыя вежы. У I стагодзьдзі да н. э. у горадзе месьцілася 15 тысячаў жыхароў.

Цяперашняя Бадалёна была створана ў X стагодзьдзі. Манастыр Сант-Хэрані-дэ-ля-Муртра, пабудаваны ў XIV стагодзьдзі, зьяўляўся летняй рэзыдэнцыяй каталіцкіх манархаў Гішпаніі. Бадалёна была адным з самых важных гарадоў падчас гішпанскага індустрыялізацыі ў XIX стагодзьдзі.

У траўні, у сувязі са сьвятам Сьвятога Анастаса, апякуна Бадалёны, у горадзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы й фэстывалі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Бадалёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. art.6 // (нявызначаны загаловак)