Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат
| Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Каталёнія | ||||
| Правінцыя | Барсэлёна | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| mayor of Hospitalet de Llobregat[d] | David Quirós Brito[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 12,50 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 8 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 41°21′32″ пн. ш. 2°05′58″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 258 642 чал. (2012) | ||||
| Афіцыйная мова | каталянская мова[1] | ||||
| Этнахаронімы | hospitalense, hospitalenc і hospitalenca | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 93 | ||||
| Паштовы індэкс | 08900–08909 | ||||
| Нумарны знак | B | ||||
| Сайт | l-hospitalet.cat | ||||
| Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат на мапе Гішпаніі Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат | |||||
Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат (па-каталянску: L'Hospitalet de Llobregat) — горад на паўночным-усходзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія, у ніпасрэднай блізкасьці ад Барсэлёны. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад у Каталёніі. Места характэрны тым, што зьяўляецца адным з самых густанаселеных гарадоў у Эўрапейскім Зьвязе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі пра чалавечыя паселішчах ставяцца да эпохі нэаліту; артэфакты паказваюць на чалавечае жытло каля ракі Льёбрэгат. Знойдзеныя рымскія артэфакты датуюцца II стагодзьдзем да н. э., знойдзеныя пахавальныя ўпрыгажэньні, якія зараз захоўваюцца ў археалягічным музэі Барсэлёны. Былі знойдзеныя пісьмовыя сьведчаньні аб паселішчы, якія датуюцца X стагодзьдзем.
Цяперашняе назва паходзіць ад назвы царквы Санта-Эўлялія-дэ-Правэнсана на каталянскай мове, якая выкарыстоўвалася пілігрымамі ў Сярэднявеччы. Горад захоўваў статус вёскі да XIX стагодзьдзя, але затым у ім былі пабудаваныя першыя тэкстыльныя фабрыкі, якія выклікалі рост насельніцтва, і 15 сьнежня 1925 году, кароль Альфонса XIII прысвоіў яму званьне гораду. 1960-я і 1970-я гады выклікалі другі бум прыросту насельніцтва, за кошт іміграцыі сюды зь бедных рэгіёнаў Гішпаніі. У 1980-я і 1990-я гады горад пачаў істотна ператварацца й мадэрнізавацца ў культурным, эканамічным і сацыяльным значэньні.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад мае рэпутацыю прадмесьця, з-за свайго шматлікага пралетарскага насельніцтва й залежнасьць ад Барсэлёны. Тым ня менш, ягоны эканамічны палепшыўся ў апошні час, то бок у Асьпіталеце зьявілася некалькі штаб-кватэраў кампаніяў. Да прыкладу, штаб-кватэра авіякампаніі Spanair разьмешчаны ў горадзе[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў