Статкевічы
Выгляд
Статкевічы | |
Герб «Касьцеша» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Статкевічы (Statkievičy), Сьцянкевічы, Сьцянковічы, Стацкевічы, Стацковічы — шляхецкі род гербу «Касьцеша».
Пачынальнік роду — Сьцешка Пятровіч, гаспадарскі дваранін, войт магілёўскі і слуцкі (XV ст.). Меў сына Ждана, які валодаў Любавічамі, Чаркасавам і Расоснаю, унукаў Таму, Яўмена і Андрэя, ротмістра і двараніна вялікага князя Казімера[1].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі:
- Багдан Статкевіч (?—1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны мэцэнат
- Мікалай Статкевіч[2] (нар. 1956) — беларускі палітык, вайсковец, навуковец
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Статкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 630.
- ^ Статкевіч выйдзе на Плошчу з уласным гербам // «Наша Ніва», 16 сьнежня 2010.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8