Перайсьці да зьместу

Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БРПА»)
Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя
Абрэвіятура БРПА
Дэвіз Да справаў на карысьць Радзімы, да дабра і справядлівасьці, будзь гатовы
Дата ўтварэньня 13 верасьня 1990 (34 гады таму)
Тып дзіцячае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта творчае разьвіцьцё дзяцей
Штаб-кватэра Менск, вул. К. Маркса, д. 40
Сяброўства 596 тыс. дзяцей (2010)
Старшыня Натальля Абравец
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія РКРКППГА
Сайт http://brpo.by
Колішняя назва Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя імя В.І. Леніна
Значак БРПА часоў 1992—1995 гг

Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя — найбуйнешае[1] дзіцячае грамадзкае аб’яднаньне рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, заснаванае ў 1990 годзе. З 2004 году брала ўдзел ў Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[2]. У 1994 годзе налічвала 94 тыс. чальцоў, у 1997-м — 133 тыс., у 2003 годзе — 300 тыс., у 2005 годзе — 435 тыс. чальцоў. У 2009 годзе стала налічваць 580 тыс. дзяцей ва ўзросьце ад 7 гадоў[3]. У 2010-м налічвала 596 тыс. дзяцей, у тым ліку 228 тыс. дзяцей ад 7 да 10 гадоў[4] і 313 тыс. — ад 10 да 14-і[5]. З 2006 году пасаду старшыні займае Натальля Абравец[6].

Зьяўляецца пераемніцай Усесаюзнай піянэрскай арганізацыі, Беларускай рэспубліканскай піянэрскай арганізацыі імя У. І. Леніна[7].

  • Зьлёт. Склікаецца аднойчы на 3 гады. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы прадстаўнікоў. Абірае Раду ды Кантрольна-рэвізійную камісію.
  • Рада. Зьбіраецца штоквартал. Правамоцная пры ўдзеле паловы чальцоў. Кіруе ўласнасьцю ды бароніць зацікаўленасьці чальцоў перад іншымі ўстановамі. Ухваляе каштарыс ды выконвае пастановы Зьлёту. Наймае супрацоўнікаў ды займаецца выдавецкай дзейнасьцю.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Зьбіраецца штоквартал. Правярае грашовую справаздачнасьць.

Паводле Статуту арганізацыя ажыцьцяўляе наступныя віды дзейнасьці:

  1. ^ Сёньня віншаваньні прымае Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (13 верасьня 2010). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Сьвятлана Сухарко (3 сьнежня 2009) Станавіцца лідарамі праз калектыўныя справы Чырвоная зьмена. Зьвязда, № 46 (15600). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  4. ^ Сьвятлана Сухарко (15 верасьня 2010) Піянэр заўсёды гатовы рабіць добрыя справы Чырвоная зьмена. Зьвязда, № 34 (15637). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  5. ^ Сёньня Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя сьвяткуе сваё 20-годзьдзе Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (13 верасьня 2010). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  6. ^ Натальля Талівінская (8 сьнежня 2006) Нам дзякуюць бацькі і вэтэраны Моладзь. Зьвязда, № 262 (25851). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
  7. ^ Сайт БРПА
  8. ^ Статут грамадзкага аб'яднаньня «Беларуская рэспубліканская піянэрская арганізацыя» (рас.). Школа №42 г. Магілёва. Праверана 20 сакавіка 2012 г.