Аўтаспын
Аўтаспы́н, аўтасто́п — форма вандраваньня сродкам бясплатнага перасоўваньня на любым спадарожным транспарце (з дазволу кіроўцы).
Віды аўтаспыну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з адной з клясіфікацыяў вызначаецца пяць відаў (радоў) аўтаспыну:
- Аўтаспын нулявога роду — перасоўваньне на спадарожных матацыклах, роварах, фурманках, канях, рыкшах і іншых немэханічных транспартных сродках, альбо сродках з малым аб’ёмам рухавіка.
- Аўтаспын першага роду (найбольш распаўсюджаны) — перасоўваньне на спадарожных легкавых і грузавых аўтамабілях, аўтобусах і іншых наземных нярэйкавых транспартных сродках.
- Аўтаспын другога роду — перасоўваньне на спадарожным чыгуначным транспарце.
- Аўтаспын трэцяга роду — перасоўваньне на спадарожных караблях, катэрах, паромах, чоўнах і іншых водных транспартных сродках.
- Аўтаспын чацьвертага роду — перасоўваньне на спадарожных самалётах, шрубалётах, дырыжаблях і іншых паветраных транспартных сродках.
Аўтаспын пятага роду пакуль зьяўляецца фантастычным, пад ім разумеюць выкарыстоўваньне касьмічнага транспарту.
Аўтаспын у літаратуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьменьнік Джэк Кэруак прынёс аўтаспыну няўміручасьць сваёй кнігай «На дарозе» («On the Road»). Кніга Джона Стэйнбэка «Гронкі гневу» («The Grapes of Wrath») распачынаецца з апісаньня паездкі аўтаспынам. Раальд Даль напісаў апавяданьне за назовам «Аўтастопшчык» («The Hitchhiker»). Міжзорны аўтаспын (пятага роду) сюжэтастваральны ў фантастычным рамане Дугласа Адамза «Даведнік аўтастопшчыка па Галяктыцы» («The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy»), па якім зьняты аднайменны фільм.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтаспын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- autostopp.net Беларусь
- Даведнік аўтастопшчыка па аўтаспыне Вікі-праект адмыслова для аўтастопшчыкаў (анг.)