Ашэбэргі
Ашэбэргі | |
Тытул | бароны, графы |
---|---|
Краіна паходжаньня | Італія ці Вэстфалія |
Прызнаныя ў | ВКЛ, Курляндыя, Швэцыя |
Ашэбэрґі (па-нямецку: von Ascheberg, Baron von Ascheberg, Baron von Ascheberg-Kettler, па-швэдзку: Graf von Ascheberg-Soefdeborg und Ågerup) — баронскі й графскі род Остзэі, Швэцыі й ВКЛ.
Паводле легенды, род паходзіць з Італіі. Першапачаткова прозьвішча гучала як Ашэлей (Aschelej). Пасьля прадстаўнікі роду перабраліся ў Вэстфалію, адкуль у XVI ст. праз Гальштынію й Польшчу эмігравалі ў Курляндыю й Інфлянты. 18 ліпеня 1634 род унесены ў 1-ю клясу рыцарскага матрыкулу Герцагства Курляндыі й Сэмігаліі. У далейшым прадстаўнікі роду атрымалі тытулы: барон фон Ашэбэрґ, барон фон Ашэбэрґ-Кетлер, граф фон Ашэбэрґ-Зофдэборґ унд Яґеруп. Найбольшае велічы прадстаўнікі роду дасягнулі за Швэцыяй. У 1687 яны атрымалі графскі тытул. У 1722 графская галіна па мужчынскай лініі згасла.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вільгельм, уладар Абгулену, ж. — Маргарэта фон дэр Остэн
- Рутгер (1621—1693), швэдзкі генэрал, граф; ж. — 25 лістапада 1650 Магдалена Элеанора (1632—1690), д. Ёгана Філіпа фон Бусэка й Кляры Сабіны фон Ойнгаўзэн
- Георге Фрэдрык (10 сьнежня 1651 — 22 жніўня 1677)
- Маргарэта Сабіна (25 лістапада 1652 — 4 лютага 1738), м. — 1) Крыстыян Більт (1645—1672); 2) Георг Лільльенгоок (? — 1727). Мела дзьве дачкі
- Людвіг Вольрат (7 ліпеня 1654 — 14 красавіка 1677)
- Ганна Элізабэт (10 траўня 1656 — 2 верасьня 1686), м. — 1679 Арвід Сооп. Мелі 4 дачкі
- Карл Густаф (13 верасьня 1659 — 15 траўня 1660)
- Рутгер (6—15 чэрвеня 1660)
- Густаф Адольф (23 чэрвеня 1661 — 5 лістапада 1691), обэр-лейтэнант, ж. — 4 чэрвеня 1690 Бэата (1667—1691), д. Андэрса Торстэнсана й Крыстыны Стэнбак
- Крыстыян Людвіг (4 чэрвеня 1662 — 1 лютага 1722), ж. — 24 сьнежня 1697 Марыяна Маргарэта (? — 24 ліпеня 1720), д. генэрал-лейтэнанта графа Ёгана Леанарда Вітэнбэрга й графіні Палідоры Крыстыны Ўрангель аф Сальміс
- Элеанора Элізабэт (13 верасьня 1663 — 13 лістапада 1737), м. — 14 верасьня 1679 барон Давід Макелер (? — 10 лістапада 1708), мелі дзьве дачкі
- Сафія Лёвіса (23 жніўня 1664 — 1 жніўня 1720), м. — 30 чэрвеня 1685 адмірал-генэрал, граф Ганс Вахтмэйстэр (1641—1714)
- Ота Вільгельм (5 жніўня 1665 — 2 чэрвеня 1687), капітан
- Маргарэта (9 ліпеня 1671 — 10 кастрычніка 1753), м. — 26 студзеня 1691 К’ель Крыстофэр Барнэкаў (1663—1700). Мелі тры сыны й дзьве дачкі
- Анна Элізабэт (1626—1694), м. — 1) Ёнс Більт (? — 1647); 2) генэрал-маёр, барон Ёган Бэнэдыкт фон Шонлебэн (1613—1706)