Асэнаўград
Асэнаўград | |||||
баўг. Асеновград | |||||
| |||||
Краіна: | Баўгарыя | ||||
Вобласьць: | Плоўдзіўская | ||||
Плошча: | 78,012 км² | ||||
Вышыня: | 269 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 50 846 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 651,77 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 0331 | ||||
Паштовы індэкс: | 4230 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°0′29.473″ пн. ш. 24°52′38.262″ у. д. / 42.00818694° пн. ш. 24.877295° у. д.Каардынаты: 42°0′29.473″ пн. ш. 24°52′38.262″ у. д. / 42.00818694° пн. ш. 24.877295° у. д. | ||||
Асэнаўград | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.assenovgrad.com/ |
Асэнаўград (па-баўгарску: Асеновград, да 1934 году — Станімака) — горад на поўдні Баўгарыі, у Плоўдзіўскай вобласьці. Разьмешчаны за 19 км на поўдзень ад Плоўдзіва і за 165 км ад Сафіі. Зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у вобласьці і адміністрацыйным цэнтрам грамады Асэнаўграду. Асэнаўград — найбуйнейшы ў Баўгарыі горад, які не зьяўляецца абласным цэнтрам, а таксама найбуйнейшы горад Радопаў.
Над горадам знаходзяцца разваліны фартэцыі, якая была ўмацавана Іванам Асэнем II і пераўтворана ў важны фарпост у абароне паўднёвых граніцаў Другога Баўгарскага царства.
Горад вядомы сваімі шматлікімі цэрквамі, манастырамі і капліцамі, і яго часта называюць «Маленькі Ерусалім». Таксама вядомы як «Горад вясельных сукенак» з-за вялікай колькасьці атэлье і крамаў адзеньня і аксэсуараў для вясельля.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асэнаўград знаходзіцца ў паўднёвай частцы Плоўдзіўскай вобласьці. Горад разьмешчаны ў даліне ракі Чэпеларскай пры пераходзе ад Радопаў да Верхнетракійскай нізіны. Такім чынам грамада Асэнаўграду злучае цэнтральную Баўгарыю, цэнтральныя Радопы і паўночна-ўсходнюю Грэцыю. Празь яе тэрыторыю праходзіць адзін з найважнейшых транспартных калідораў у Грэцыю: Плоўдзіў — Смолян — Ксанты.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цэнтар вінаробства і тытуняводзтва. У горадзе разьвіта машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць. Каля Асэнаўграду сьвінцова-цынкавы завод і ГЭС.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каля гораду руіны Асэнавай фартэцыі (XI—XIII стагодзьдзі) з царквой XII ст.
- Бачкоўскі манастыр (XI—XIX стагодзьдзі, з размалёўкай XII—XIX стагодзьдзяў)
- Царква (XIV стагодзьдзе)
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асэнаўград — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|