Асэнаўград
| Асэнаўград баўг. Асеновград | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Баўгарыя | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Плоўдзіўская | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 78,012 км² | ||
| Вышыня НУМ | 269 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 42°01′ пн. ш. 24°52′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 50 846 чал. (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0331 | ||
| Паштовы індэкс | 4230 | ||
| Сайт | assenovgrad.com | ||
| Асэнаўград на мапе Баўгарыі Асэнаўград | |||
Асэнаўград (па-баўгарску: Асеновград, да 1934 году — Станімака) — горад на поўдні Баўгарыі, у Плоўдзіўскай вобласьці. Разьмешчаны за 19 км на поўдзень ад Плоўдзіва і за 165 км ад Сафіі. Зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у вобласьці і адміністрацыйным цэнтрам грамады Асэнаўграду. Асэнаўград — найбуйнейшы ў Баўгарыі горад, які не зьяўляецца абласным цэнтрам, а таксама найбуйнейшы горад Радопаў.
Над горадам знаходзяцца разваліны фартэцыі, якая была ўмацавана Іванам Асэнем II і пераўтворана ў важны фарпост у абароне паўднёвых граніцаў Другога Баўгарскага царства.
Горад вядомы сваімі шматлікімі цэрквамі, манастырамі і капліцамі, і яго часта называюць «Маленькі Ерусалім». Таксама вядомы як «Горад вясельных сукенак» з-за вялікай колькасьці атэлье і крамаў адзеньня і аксэсуараў для вясельля.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Асэнаўград знаходзіцца ў паўднёвай частцы Плоўдзіўскай вобласьці. Горад разьмешчаны ў даліне ракі Чэпеларскай пры пераходзе ад Радопаў да Верхнетракійскай нізіны. Такім чынам грамада Асэнаўграду злучае цэнтральную Баўгарыю, цэнтральныя Радопы і паўночна-ўсходнюю Грэцыю. Празь яе тэрыторыю праходзіць адзін з найважнейшых транспартных калідораў у Грэцыю: Плоўдзіў — Смолян — Ксанты.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цэнтар вінаробства і тытуняводзтва. У горадзе разьвіта машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць. Каля Асэнаўграду сьвінцова-цынкавы завод і ГЭС.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Каля гораду руіны Асэнавай фартэцыі (XI—XIII стагодзьдзі) з царквой XII ст.
- Бачкоўскі манастыр (XI—XIX стагодзьдзі, з размалёўкай XII—XIX стагодзьдзяў)
- Царква (XIV стагодзьдзе)
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Асэнаўград — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||