Аслан Масхадаў
Аслан Масхадаў | |
па-чачэнску: Аслан Али кӏант Масхадан | |
1999 г. | |
3-і прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | |
---|---|
12 лютага 1997 — 8 сакавіка 2005 | |
Папярэднік: | Зэлімхан Яндарбіеў |
Наступнік: | Абдул-Халім Садулаеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 верасьня 1951[1] |
Памёр: |
8 сакавіка 2005[1] (53 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Кусама Язэдаўна Масхадава |
Дзеці: | Трое: сын Анзор (нар. 1979), дачка Фаціма (1981) |
Род: | Аларой(ru) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Асла́н (Халіт) Аліевіч Масха́даў (чач. Масхадан Іаьлин кІант Аслан (Халид); 1951, вёска Шокай Карагандзінскай вобласьці, цяпер Казахстан — 2005, вёска Талстой-Юрт, Чачэнія, Расея) — вайсковы й палітычны дзяяч Чачэніі, які браў чынны ўдзел у незалежніцкім чачэнскім руху.
У 1969 годзе паступіў на вучобу ў тбіліскую вышэйшую артылерыйскую вучэльню, якую закончыў у 1978 годзе. З 1972 па 1978 гады ўзначальваў вайсковыя аддзелы на Далёкім Усходзе СССР, быў там начальнікам штабу дывізіёну. З 1981 па 1986 гады служыў у Вугоршчыне ў месьце Сэгет, затым у Прыбалтыцы ў якасьці начальніка палка самаходных артылерыйскіх атрадаў. Са сьнежня 1990 году начальнік штабу ракетных войскаў і гартылерыі Віленскага гарнізону, якім загадваў беларускі генэрал Валер Фралоў[2]. Браў удзел у карным паходзе на віленскае тэлебачаньне ў 1991 годзе. Выйшаў у адстаўку ў 1992 годзе. Меў чын палкоўніка войскаў СССР.
Пасьля прыезду ў Чачэнію далучыўся да Джахара Дудаева. Займаўся ў асноўным штабной працай. Заняў пасаду начальніка Галоўнай вайсковай рады Ічкерыі. Браў чынны ўдзел Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнах (1994—1996 і 1999—2009 гг. адпаведна). З 1992 па 1994 годы зьяўляўся кіраўніком Грамадзянскай абароны і намесьнікам кіраўніка Галоўнай вайсковай рады войскаў Ічкерыі. Зь лістапада 1993 году выконваў абавязкі кіраўніка Галоўнай вайсковай рады (бо колішні кіраўнік выклікаў незадаволенасьць Дудаева з-за яго дзеяньняў у час мяцяжу супраць Дудаева ў 1993 годзе). У сьнежні 1994-пачатку 1995 гадоў кіраваў абаронай Грознага ў час Першай расейска-чачэнскай вайны. У лютым 1995 году Масхадаў стаў дывізійным генэралам. Да канца першай вайны з Расеяй быў кіраўніком Галоўнай вайсковай рады. 27 студзеня 1997 году выйграў выбары на пасаду прэзыдэнта Ічкерыі. На выбрах атрымаў 59,1% галасоў. Гэтую пасаду займаў да сваёй сьмерці ў 2005 годзе. У 1997 годзе зьмяніў імя Аслан на Халіт, з-за таго, што яно было больш мусульманскім імем, чым Аслан. Варожа ставіўся да ісламскіх радыкалаў, але рашучых дзеяньняў супраць іх не прымаў. З пачаткам Другой вайны з Расеяй пачаў супрацоўнічаць з ісламістамі. Яны сталі яго асноўнай ударнай сілай у вайне з Расеяй. Быў забіты расейскімі вайскоўцамі ў 2005 годзе.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — Алі. Меў братоў: Леча, Лема. Меў сястру: Буча, Жоўзган. Аслан Масхадаў ажаніўся з Кусамай Семіевай. Меў сына Анзора (нар. у 1979 годзе). Анзор вучыўся ў Малайзіі. Цяпер невядома, дзе жыве сям’я Аслана Масхадава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аслан Масхадаў. Зварот (да Вялікай Васьмёркі) // Наша Ніва : газэта. — 28 чэрвеня 2002. — № 24 (286). — С. 11. — ISSN 1819-1614.
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 21 верасьня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласьці
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Расеі
- Сябры КПСС
- Узнагароджаныя ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР» III ступені
- Прэзыдэнты Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
- Удзельнікі Першай чачэнскай вайны
- Міністры абароны
- Прэм’ер-міністры краінаў
- Забітыя палітыкі
- Удзельнікі Другой расейска-чачэнскай вайны