Паляцкіскі сельсавет
Паляцкіскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Паляцкішкі |
Дата ўтварэньня | 29 кастрычніка 1960 |
Дата скасаваньня | 18 кастрычніка 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Паляцкі́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Паляцкішкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Асава. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 3 красавіка 1959 году ў складзе Вярэнаўскага раёну[1].
2 сьнежня 1961 году ў склад Жырмунскага сельсавету перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчына і Сакалы[2].
19 лістапада 1963 году сельсавет перайменаваны ў Пагародненскі, цэнтар перанесены ў вёску Пагародна[3].
11 студзеня 1966 году да сельсавету далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавету (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4].
11 лютага 1972 году ў склад сельсавета з Жырмунскага сельсавету перададзена вёска Сакалы, зь Вярэнаўскага пассавету — населеныя пункты Бальсі і Цёмны Дол, у адміністрацыйнае падпарадкаваньне Вярэнаўскага пассавету перададзены населены пункт Гартынкова[5].
18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Паляцкішкі, Порайсьць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі — перададзеныя ў склад Пагародзенскага сельсавету[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лістапада 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
- ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(недаступная спасылка) (рас.)