Алесь Стаховіч
| Алесь Стаховіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 3 ліпеня 1907
|
| Памёр | 7 лютага 1956 (48 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Дзеці | Алег Аляксандравіч Стаховіч[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік |
| Мова | беларуская мова |
| Узнагароды | |
Алесь Язэпавіч Стаховіч (3 ліпеня 1907, в. Кашына, Аршанскі павет, Магілёўская губэрня — 7 лютага 1956) — беларускі пісьменьнік. Бацька архітэктара Алега Стаховіча.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 3 ліпеня 1907 году ў в. Кашына Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1923 годзе скончыў сярэднюю школу скончыў у Воршы. Тады ж уступіў у камсамол і быў накіраваны на камсамальскую працу — спачатку ў Воршу, потым у Амсьціслаўскі райкам камсамолу. Працаваў загадчыкам аддзелаў культуры і прапаганды ў Крупскім, Талачынскім, Жлобінскім райкамах партыі. Быў начальнікам палітаддзелу ў саўгасах «Горкі-Апчак» Менскага раёну, «Старчыцы», інструктарам цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі Беларусі. 3 1938 году — адказны сакратар рэдакцыі часопісу «Полымя». Калі пачалася нямецка-савецкая вайна, пайшоў на фронт, працаваў у армейскіх газэтах. Пасьля вайны на творчай працы.
Памёр 7 лютага 1956 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Друкавацца А. Стаховіч пачаў у 1928 годзе ў газэце «Чырвоная зьмена». У 1930 голзе ў часопісы «Беларуская работніца і сялянка» апублікавана яго першае апавяданьне «Яе шлях». Пісаў нарысы, фельетоны, невялікія апавяданьні. Першая кніга яго апавяданьняў «Маленькія героі» (1939) прысьвечаная дзецям.
Пра даваеннае і пасьляваеннае жыцьцё расказаў у аповесьці «Пампей Шчупак», раманах «Пад мірным небам», «Шырокія гарызонты».
Аповесьць А. Стаховіча «Шумяць лясы» (1942) прысьвечаная партызанскай барацьбе на тэрыторыі Беларусі. Галоўны герой Максім высьвятляе, што немцы вывезьлі яго нявесту на рамонтныя работы, і робіць усё магчымае, каб вызваліць вясковых дзяўчат.
Творы Стаховіча, актуальныя па тэматыцы, не вылучаліся пастаноўкай вострых праблем. Наадварот, усе складанасьці жыцця калгаснікаў напярэдадні нямецка-савецкай вайны і ў пасьляваенны перыяд тут прыхарошаны. У яго творах назіраецца даніна пануючай тады ў мастацтве тэорыі бесканфліктнасьці.
Пераклаў на беларускую мову «Аповесьць пра сапраўднага чалавека» Б. Палявога. Творы А. Стаховіча выдаваліся на расейскай і польскай мовах.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У вёсцы Кашына Аршанскага раёну 20 чэрвеня 1997 году было наладжана сьвята ў сувязі зь дзевяностагодзьдзем знакамітага земляка. На бацькава сьвята зь Менску прыехалі дачка і сын Алеся Стаховіча. Была адкрыта мэмарыяльная шыльда на доме, дзе нарадзіўся пісьменьнік і жыў да 1923 году[1].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ордэн Чырвонай Зоркі[2]
- два ордэны «Знак Пашаны»[2],
- мэдалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Н. К. Памяці Алеся Стаховіча. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 4 ліпеня 1997. — № 27 (3903). — С. 14.
- 1 2 Знаменитые люди Оршанщины
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Стаховіч Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 418.
- Стаховіч Алесь // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1987. — Т. 5. — С. 125—126.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алесь Стаховіч. Беларуская Палічка. — беларуская электронная бібліятэка.