Арцём Сокал
| Арцём Сокал | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 сакавіка 1994[1] (32 гады) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 83 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Менск | |
| Нумар | 3 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2015 | → Бяроза-2010 | 25 (0) |
| 2016 | Дняпро Магілёў | 10 (0) |
| 2016—2018 | Тарпэда Менск | 61 (5) |
| 2019 | Гомель | 11 (0) |
| 2020—2021 | СКА-1938 | 49 (1) |
| 2022 | Гомель | 26 (1) |
| 2023 | Сурхан Тэрмэз[d] | 17 (0) |
| 2024 | Дынама Самарканд[d] | 3 (0) |
| 2025 | Пэрсыкабо-1973[d] | 6 (0) |
| 2025— | Менск | 10 (0) |
| Зборныя | ||
| 2011 | Беларусь (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2012—2014 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арцём Сокал (нар. 30 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Менску».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскай «Зьмены». Пазьней далучыўся да менскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль сталічнікаў, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сэзон 2015 году правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клюбе «Бяроза-2010». Па заканчэньні сэзону «Бяроза-2010» спыніла існаваньне, і ў красавіку 2016 году Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў гульцом магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазьней стаў выходзіць на замену.
У ліпені 2016 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[4], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі левага абаронцы. У сэзоне 2017 году быў капітанам сталічнай каманды. Сэзон 2018 году ў Найвышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, зь верасня перастаў зьяўляцца на полі праз траўму. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Тарпэда»[5].
У сакавіку 2019 году стаў гульцом «Гомля»[6]. У складзе гомельскай каманды пераважна выходзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені зьяўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 году па заканчэньні працоўнай дамовы пакінуў «Гомель»[7]. У лютым 2020 году ўзмоцніў склад «Энэргетыка-БДУ»[8]. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных гульцоў каманды, а ў 2021 годзе і капітанам.
У лютым 2022 году праходзіў прагляд у калінінградзкай «Балтыцы», але беспасьпяхова. Неўзабаве пачаў трэнавацца з «Гомлем» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў гэты клюб[9]. Быў асноўным абаронцам гомельскай каманды. Па заканчэньні сэзону 2022 пакінуў клюб[10]. У лютым 2023 году стаў гульцом узбэцкага «Сурхану»[11]. Пакінуў клюб у студзені 2024 году[12] і неўзабаве перайшоў у самаркандзкае «Дынама»[13]. Пасьля таксама непрацяглы час гуляў у Інданэзіі, а ў верасьні 2025 году вярнуўся на радзіму, прыяднаўшыся да «Менску».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2011 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). У 2012 годзе прыцягваўся да зборнай Беларусі (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда Менск | 2017 | Першая ліга | 29 | 3 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Artem Sokol // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://int.soccerway.com/players/-/211992/
- ↑ Профіль на сайце pressball.by (рас.)
- ↑ Футбол. Артем Сокол сменил "Днепр" на минское "Торпедо", Купневский, Высоцкий и Кривицкий покинули столичный клуб (рас.) Архіўная копія ад 2023-01-12 г.
- ↑ Сокол покинул минское "Торпедо" (рас.)
- ↑ Сокол пополнил ряды "Гомеля" (рас.)
- ↑ 14 футболистов покинули "Гомель" (рас.)
- ↑ Защитник Сокол перешел в "Энергетик-БГУ" (рас.)
- ↑ Футбол. Артем Сокол вернулся в "Гомель" (рас.) Архіўная копія ад 2022-03-03 г.
- ↑ Наша команда отправилась в заслуженный отпуск (рас.) Афіцыйны сайт «Гомеля»
- ↑ Футбол. Белорус Артем Сокол перешел из "Гомеля" в узбекистанский "Сурхан" (рас.) Архіўная копія ад 2023-02-11 г.
- ↑ Узбекский "Сурхан" поблагодарил Артема Сокола за выступление и пожелал удачи в дальнейшей карьере (рас.)
- ↑ Артем Сокол перешел в узбекистанский клуб (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Бяроза-2010»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты