Перайсьці да зьместу

Арцём Парахоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцём Парахоўскі
Пазыцыя: цэнтравы
Рост: 210 см
Вага: 120 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 6 кастрычніка 1987(1987-10-06)[1][2][3] (38 гадоў)
Альма-матэр:
Клюбы
Гады Клюб
2006—2008 Саўтэрн Айгада Голдэн Іглз[d]
2008—2010 Рэдфард Гайлэндэрз[d]
2010—2011 ВЭФ Рыга
2011—2012 Будзівельнік Кіеў[d]
2012—2013 Эскішэхір[d]
2013—2014 Гапаэль Ерусалім[d]
2014—2015 Ніжні Ноўгарад
2015—2017 УНІКС
2017—2018 Макабі Тэль-Авіў[d]
2018—2019 Рытас Вільня
2019 Партызан Бялград[d]
2020 Цмокі-Менск
2020 СІГ Страсбур[d]
2020—2021 Андора[d]
2021—2022 Парма Перм
2022—2024 Сьлёнск[d]

Арцём Мікала́евіч Парахо́ўскі (нар. 6 кастрычніка 1987, Менск, БССР) — колішні беларускі баскетбаліст. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе зборнай Беларусі. Выступае на пазыцыі цэнтравога. Найлепшы баскетбаліст Беларусі (2014, 2015, 2016).

Нарадзіўся ў сям’і спартовых трэнэраў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросьце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы быў заўважаны памочнікам трэнэра Бінгэмтанскага ўнівэрсытэту Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі коледж у ЗША.

Паступіў у коледж Паўднёвага Айдага, адначасна вывучаючы ангельскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказьнікам 10,1 пункту, 6,4 падбору за гульню. Увасьлед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўнівэрсытэт, у камандзе якога правёў два сэзоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункту, 11,2 падбору і 1,5 блёку за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі набраў 26 пунктаў і зьдзейсьніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клюб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі гульцом году Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі.

У наступным сэзоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункту, 13,4 падбору і 2,1 блёк-шоту за гульню. За два сэзоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блёк-шотаў, двойчы быў прызнаны гульцом канфэрэнцыі.

Нягледзячы на свае посьпехі, гулец, аднак, так і ня быў задрафтаваны клюбамі НБА. Пасьля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 году ён заключыў кантракт з латвійскім клюбам ВЭФ, зь якім стаў чэмпіёнам краіны. 24 чэрвеня 2014 году перайшоў у расейскі «Ніжні Ноўгарад». Пасьля выступаў за андорскі «Марабанк» у 2021 годзе перайшоў у расейскі клюб «Парму». З 2022 па 2024 гады бараніў колеры польскага клюбу «Сьлёнск»[5], а затым завяршыў кар’еру.

Індывідуальныя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«ВЭФ Рыга»: 2010—2011
«Макабі» Тэль-Авіў:
«Летувас Рытас»:
  • Баскетбаліст году Беларусі: 2014[6], 2015, 2016

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]