Арцём Камінскі
Выгляд
| Арцём Камінскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1994[1] (32 гады) | |
| Рост | 175 см[2] | |
| Вага | 69 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014 | Белшына | 2 (0) |
| 2015 | Хімік | 10 (0) |
| 2016 | Асіпавічы | 5 (0) |
Арцём Камінскі (нар. 1 сакавіка 1994, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец бабруйскай «Белшыны», у дублі якой пачаў гуляць у 2010 годзе. У 2014 годзе пачаў падцягвацца да гульняў асноўнай каманды. Дэбютаваў у складзе «Белшыны» 15 чэрвеня 2014 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся на 86-й хвіліне. Па сканчэньні сэзону зышоў з каманды. У 2015 годзе выступаў за шацілавіцкі «Хімік»[4]. У 2016 годзе прыяднаўся да «Асіпавічаў»[5], зь якімі спаборнічаў у Другой лізе. Хутка пасьля скончыў прафэсійную кар’еру.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Хімік Шацілавічы | 2015 | Першая ліга | 10 | 0 |
| Асіпавічы | 2016 | Другая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Artem Kaminskiy // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/328700
- 1 2 Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://pressball.by/players/football/489/
- ↑ 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту (рас.)
- ↑ 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)