Артур Г’юз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артур Г’юз
Аўтапартрэт 1851 году
Дата нараджэньня 27 студзеня 1831
Месца нараджэньня Лёндан
Дата сьмерці 23 сьнежня 1915
Месца сьмерці Лёндан
Месца пахаваньня
Занятак жывапіс
Навуковая сфэра малярства[1] і illustration[d][1]
Плынь прэрафаэлітызм

Артур Г’юз (па-ангельску: Arthur Hughes, 27 студзеня 183123 сьнежня 1915) — ангельскі ілюстратар і жывапісец, які пісаў у стылі прэрафаэлітаў.

Самыя вядомыя яго карціны — «Красавіцкае каханьне» (па-ангельску: April Love, 1855—56, галерэя Тэйт, Лёндан) і «Доўгія заручыны» (па-ангельску: The Long Engagement).

Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў і адкрыў для сябе прэрафаэлітаў, чытаючы часопіс «Парастак» (The Germ). У пачатку творчага шляху Г’юз знаходзіўся пад моцным уплывам Джона Эвэрэта Мілэя, і таксама, як і ён, маляваў Афэлію (напрыклад, «Ophelia», 1851—53, Мастацкая галерэя Манчэстэра, Манчэстэр) і пісаў карціны, прысьвечаныя творам Джона Кітса, у прыватнасьці на паэму «Конадзень сьвятой Агнэсы». Пазьней Артур Г’юз ілюстраваў некаторыя кнігі Джорджа Макдональда. Усяго ён пакінуў пасьля сябе каля 700 карцін і эскізаў, а таксама больш за 750 ілюстрацыяў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Г’юзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі