Красавіцкае каханьне
| Красавіцкае каханьне | |
| | |
| анг: April Love | |
| Год | 1855—1856 |
|---|---|
| Тып | палатно, алей |
| Памеры | 89 × 50 |
| Месцазнаходжаньне | Галерэя Тэйт, Лёндан |
«Красавіцкае каханьне» (па-ангельску: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Г’юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўленая Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, ягоная галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сымбалізуюць канец вясны і раньняга каханьня.
На першым паказе Г’юз прадставіў палатно ўрыўкам зь верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[1]
|
Лёнданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сёньняшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Ўільям Морыс[2].
Мадэльлю для фігуры маладзіцы была Трайфэна Форд (Tryphena Ford), на якой Г’юз ажаніўся ў 1855 годзе[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ April Love, Arthur Hughes
- ↑ April Love(недаступная спасылка) — Entry at Tate.org.uk. Accessed 24 March 2007.
- ↑ Arthur Hughes — Biography on Humanities.web. Accessed 24 March 2007.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Красавіцкае каханьне» у базе зьвестак Галерэі Тэйт (анг.)