Мастацкая галерэя Манчэстэра
Выгляд
| Мастацкая галерэя Манчэстэра | |
Мастацкая галерэя Манчэстэра, выгляд збоку | |
| Месцазнаходжаньне | |
|---|---|
| Створаны | 1824 |
| manchesterartgallery.org (анг.) | |
Маста́цкая галерэ́я Манчэ́стэра (па-ангельску: Manchester Art Gallery) — адкрытая для наведваньняў мастацкая галерэя ў цэнтры гораду Манчэстэра, у Паўночна-Заходняй Ангельшчыне. У 2002 годзе была пашыраная і цяпер займае тры будынкі.
Акрамя карцінаў сусьветнага значэньня (напрыклад, Сэзана, Расэцьці або Мілэса), тут знаходзяцца таксама творы, зьвязаныя з горадам Манчэстэрам. Значнае месца займае калекцыя работаў П’ера Валета, францускага мастака-імпрэсіяніста, які выкладаў у Манчэстэры ў пачатку XX стагодзьдзя.