Артурас Дубоніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Артурас Дубоніс (па-летувіску: Artūras Dubonis; нарадзіўся 23 ліпеня 1962 году, Вільня) — летувіскі гісторык і мэтрыкант. Доктар гуманітарных навук. Ляўрэат навуковай прэміі Летувы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1987). У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

З 1988 году навуковы супрацоўнік у Летувіскім інстытуце гісторыі, з 2000 году ў Археалягічным дэпартамэнце Летувы.

Погляды і дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прытрымліваецца савецка-летувіскай канцэпцыі, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае ўтварылася як этнічная летувіская дзяржава.

Сучасныя заходнія беларускія землі лічыць старымі этнічнымі летувіскімі тэрыторымі. Адносіцца да тых летувіскіх гісторыкаў, якія пазьбягаюць ужываньня тэрміну старабеларуская мова і называе яе «заходнерускай».

Круглыя сталы пачатку 1990-х паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі, выніковыя дакумэнты якіх адзначалі законнымі спадкаемцамі Вялікага Княства Літоўскага як летувісаў, так і беларусаў[1], зьдзекліва параўноўвае з дырэктывамі Камуністычнай партыі.[2]

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дубоніса крытыкуюць за прыпісваньне апанэнтам няісных матывацыяў, думак, меркаваньняў і высноваў, а таксама за агрэсіўнасьць і нізкі ўзровень культуры навуковай дыскусіі.[2]

Гэтак, летувіскі варыянт навуковай рэцэнзіі на манаграфію беларускага гісторыка А. Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» пададзены пад назвай «Навейшы тупік беларускай гістарыяграфіі» і пачынаецца сказам:


« Найноўшая беларуская канцэпцыя стварэньня Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) абвешаная ўсімі найгоршымі атрыбутамі нацыяналізму »

—Artūras Dubonis. Naujosios baltarusių istoriografijos aklavietė // Mūsų praeitis. Vilnius. 1999. T. 6. P. 207-213.

Беларускі гісторык А. Краўцэвіч зазначае, што погляды Дубоніса як і форма іх выказваньня не зьяўляюцца індывідуальнай адметнасьцю гэтага аўтара, а характэрныя і для іншых летувіскіх гісторыкаў.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 85
  2. ^ а б в Аляксандар Краўцэвіч. Дыскусія ці сварка? Пра магчымасць дыялогу паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі // Гістарычны Альманах. Том 5 / 2001

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]