Перайсьці да зьместу

Арталандыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арталандыя
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Дата заснаваньня 19 траўня 1991
Геаграфія
Плошча
  • 62,276 км²
Вышыня НУМ 587 м
Каардынаты 22°51′30″ пд. ш. 47°13′12″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы hortolandense і hortolandense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 19
Сайт hortolandia.sp.gov.br
Арталандыя на мапе Бразыліі
Арталандыя
Арталандыя
Арталандыя

Артала́ндыя (па-партугальску: Hortolândia) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Частка аглямэрацыі гораду Кампінас[2]. Знаходзіцца за 110 км на паўночны-захад ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу.

У 1798 годзе партугальская карона падаравала землі Жусэ Тэйшэйру Нагейру, млынару-прадпрымальніку. Ён жа пачаў вырошчваць тут каву на плянтацыях, дзе працавалі рабы. Па скасаваньні рабства зямля была перададзеная былым рабам, але ў выніку трапіла ва ўласнасьць аднаму лекару. У наступным сельская гаспадарка базавалася на вырошчваньні бавоўны, цукровага трысьнёгу і разьвядзеньні быдла. У 1896 годзе ў паселішчы зьявіўся тэлеграф. Пазьней, у 1917 годзе, тут была пабудаваная чыгуначная станцыя. Вёска стала часткай гораду Сумарэ. Годам заснаваньня сучаснай Арталандыі лічыцца 1991 год, па вылучэньні места з складу Сумарэ. Дзякуючы прывілейнаму месцазнаходжаньню і блізкасьці да буйных прамысловых цэнтраў, горад хутка буйнеў і разьвіваўся. На сёньня горад лічыцца высокатэхналягічным горадам. Тут маецца офіс кампаніі IBM.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]