Арон Салавейчык
Арон Салавейчык | |
אהרן סולובייצ'יק | |
Род дзейнасьці | рабін |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 траўня 1917 |
Месца нараджэньня | Пружаны |
Дата сьмерці | 5 лістапада 2011 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | рабін |
Бацька | Машэ Салавейчык |
Маці | Пэшка Файнштайн |
Жонка | Эла |
Дзеці | Машэ Эліяху Ёсэф Хаім Рахель Лея Това |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Салавейчык.
Рабін Аро́н Салаве́йчык (11 траўня 1917, Пружаны[1] або Хаславічы[2] — 5 кастрычніка 2001) — вядомы дасьледнік Талмуду, Галахі і Рош ешывы; асабліва вядомы ў колах артадаксальных юдэяў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малодшы зь пяці дзяцей, Арон нарадзіўся ў сям’і Машэ Салавейчыка, рабіна Хаславічаў. Ягоныя браты Ёзэф Доў і доктар Шмуэль таксама сталі вядомымі талмудыстамі.
У 1920 сям’я пераехала ў Варшаву, а ў 1929 эмігравала ў ЗША. Па сканчэньні Коледжу-ешывы Арон Салавейчык паступіў ў юрыдычную школу Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту, якую скончыў у 1946. Цягам 20 рокаў выкладаў у ешывах Нью-Ёрку.
У 1966 пераехаў у Чыкага, дзе стаў дэканам Жыдоўскага тэалягічнага коледжу ў Скокі. Пасьля разыходжаньняў з адміністрацыяй па ключавых пазыцыях у 1974 пакінуў пасаду і заснаваў уласную «Брыскую ешыву» як амэрыканскае ўвасабленьне сямейных мэтодык(en).
У 1983 быў часткова паралізаваны пасьля кровазьліцьця ў мозг, аднак працягваў выкладаньне ў Чыкага. А з 1986, пасьля хваробы брата, замяняў яго ў нью-ёрскім Ешыва-ўнівэрсытэце, куды езьдзіў выкладаць штотыдня.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1948 ажаніўся з Элай Шурынай, якая была пісьменьніцай і настаўніцай. Выгадавалі разам шасьцёх дзяцей, усе зь якіх сталі рабінамі або жонкамі рабінаў: Машэ Салавейчык — у Чыкага; Эліяху Салавейчык — у Нью-Ёрку; Ёсэф і Хаім Салавейчыкі — у Рамат Бэйт Шэмешы (Ізраіль); Рахель Лея Маркус — у Таронта (Канада); Това Сэйгаль — у Ньютане (Масачусэтс, ЗША).
Пахаваны разам з жонкай (яна памерла на два месяцы раней) на Елеонскай гары ў Ерусаліме.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар дзьвюх кніг на ангельскай мове:
- Ahron Soloveichik. Logic Of The Heart, Logic Of The Mind: Wisdom And Reflections On Topics Of Our Times. — Genesis Jerusalem Press, 1991. — 196 с. — ISBN 9780963093608«Лёгіка сэрца, лёгіка розуму»
- Ahron Soloveichik. Warmth and the Light: Bereishis and Shemos. — Feldheim Publishers, 1992. — 235 с. — ISBN 9780963093622«Цеплыня і сьвятло»
А таксама некалькіх тамоў на іўрыце.
|
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Soloveichik, Ahron // American Jewish Year Book / David Singer, Lawrence Grossman. — 102nd Edition. — Binghamton, N.Y.: Maple-Vail Book Manufacturing Group, 2002. — С. 742. — ISBN 0-87495-117-8
- ^ Brigitte Dayan. (7 лістапада 2006) In Memoriam: Rabbi Ahron Soloveichik (анг.) JUF News. Праверана 30 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- American Jewish Year Book / David Singer, Lawrence Grossman. — 102nd Edition. — Binghamton, N.Y.: Maple-Vail Book Manufacturing Group, 2002. — ISBN 0-87495-117-8