Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Хачатура Абавяна
Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт | |
па-армянску: Խաչատուր Աբովյանի անվան հայկական պետական մանկավարժական համալսարան | |
Заснаваны | 1922[1] |
---|---|
Рэктар | Ruben Mirzakhanyan[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] |
Вэб-сайт | aspu.am |
Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт (АДПУ) — вышэйшая навучальная ўстанова, заснаваная ў 1922 годзе ў Армэніі, у горадзе Ерэван. Зьяўляючыся самай раньняй традыцыйна-адукацыйнай навучальнай установай, ён і ў нашы дні лічыцца адным з самых разьвітых унівэрсытэтаў, з прычыны некаторых нядаўніх адукацыйных рэформаў, а таксама сваім актыўным міжнародным супрацоўніцтвам. Дзейнасьць унівэрсытэта адлюстроўвае прадукцыйны навучальны і навуковы працэс, заснаваны на пастаянным пашырэньні міжнародных адносін у сувязі з супрацоўніцтвам з самымі рознымі ВНУ ня толькі краін садружнасьці, але і вядучымі замежнымі ўнівэрсытэтамі. Унівэрсытэт супрацоўнічае з эўрапейскімі арганізацыямі, у выніку чаго перагледжана і рэфармавана ўся адукацыйная структура, якая адпавядае эўрапейскім адукацыйным стандартам.
АДПУ рэалізоўвае розныя праграмы па абмене як студэнтаў, так і выкладчыкаў, прымае сумесны ўдзел у міжнародных праектах, арганізоўвае міжнародныя канфэрэнцыі, сэмінары, форумы. АДПУ зьяўляецца вядучым унівэрсытэтам у краіне, які рыхтуе кампэтэнтных і кваліфікаваных выкладчыкаў і пэдагогаў агульнаадукацыйных школ. Унівэрсытэт ажыцьцяўляе трохузроўневую сыстэму адукацыі (бакаляўрыят, магістратура, асьпірантура) па 52 розных спэцыялізацыях, адрозьніваецца эфэктыўнаю мэтодыкаю выкладаньня і навучальнымі тэхналёгіямі, мае высокакваліфікаваны акадэмічны склад, абсталяваны мадэрнізаваным абсталяваньнем і тэхналягічнымі прыладамі.
Асноўнымі структурнымі падраздзяленьнямі Унівэрсытэта зьяўляюцца факультэты, катэдры, навукова-дасьледчыя інстытуты, навуковая бібліятэка, навуковы музэй, дом-музей імя Хачатура Абавяна, ўправы і аддзелы, службы, вышэйшая школа-вучылішча, а таксама навукова-навучальныя цэнтры:
Навуковы цэнтр армянскай і сусьветнае гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства. Заснавальнік Манвэл Зульян, доктар гістарычных навук, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Армэніі, прафэсар катэдры ўсеагульнай гісторыі.
Навуковы цэнтр тэарэтычнай філясофіі, лёгікі і філясофіі навукі. Навуковы кіраўнік зьяўляецца Георг Бруцян, доктар філясофскіх навук, акадэмік НАН РА, старшыня Міжнароднага навукова-дасьледчага інстытута, мэтафілясофія трансфармацыйнай лёгікі і тэорыі аргумэнтацыі Армянскага дзяржаўнага пждагагічнага ўнівэрсытэта, прафэсар катэдры лёгікі, тэарэтычнай і практычнай філясофіі, культуралёгіі.
Навуковы цэнтр мастацтвазнаўства, культуралёгіі, армянскай мініяцюры, гісторыі і тэорыі армянскага і сярэднявечнага мастацтва. Навуковым кіраўніком зьяўляецца Гравард Акапян, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч навукі, прафжсар катэдры гісторыі, тэорыі мастацтва і культуралёгіі.
Рэктар АДПУ — доктар гістарычных навук, прафэсар Рубэн Мірзаханян.
Вядомыя выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Самсон Дагбашан — Народны настаўнік СССР. Герой Сацыялістычнай Працы.
- Ашот Хачатран (1954) — расейскі мастак, заснавальнік і галоўны рэдактар газэты «Художник Петербурга».
- Аванэс Галсьцян — рэжысэр, сцэнарыст, прадусар
- Ара Геваргян — музыкант, кампазітар, прадусар
- Каро Сэмэрджан — драматург
- Асьмік Аруцюнян — сьпявачка, выканаўца народнага фальклёру
- Арамаіс Сакян — пісьменьнік, драматург, перакладчык, гумарыст
- Артур Саркісян — сучасны армянскі мастак
- Ануш Егіязаран — мастачка армянскага габэлену
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Армянскі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Хачатура Абавяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў