Перайсьці да зьместу

Антон Новік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Новік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 ліпеня 1998(1998-07-23)[1] (26 гадоў)
Рост 177 см
Вага 72 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Энэргетык-БДАТУ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Менск 4 (0)
2018 ЮАС 23 (3)
2019 Нафтан 4 (0)
2020 Белшына 2 (0)
2020 Смаргонь 11 (0)
2021—2023 Вікторыя 53 (27)
2024—4 Энэргетык-БДАТУ
Зборныя
2018 Беларусь (да 21) 2 (0)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Новік.

Антон Новік (нар. 23 ліпеня 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік менскага Энэргетыка-«БДАТУ».

Выхаванец СДЮШАР футбольнага клюбу «Менск». З 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль і неўзабаве замацаваўся ў складзе. 15 чэрвеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў гасьцявым матчы супраць гарадзенскага «Нёману» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сэзону 2017 году згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу ЮАС[4], у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасьці гульца асноўнага складу. У студзені 2019 году пакінуў каманду[5]. У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[6]. Зноў пачаў выступаць за дубль менчукоў, толькі ў адным матчы Найвышэйшай лігі выйшаўшы на замену. У жніўні 2019 году прыяднаўся да наваполацкага «Нафтану», дзе згуляў толькі ў чатырох матчах. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку афіцыйна стаў гульцом каманды. Гуляў пераважна за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе выходзіў на замену. У ліпені 2020 году пакінуў бабруйскі клюб[7] і неўзабаве стаў гульцом «Смаргоні»[8], дзе гуляў да канца сэзону.

У 2021—2023 гадах выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў пачатку 2024 году далучыўся да менскага «Энэргетыка»-БДАТУ.

14 лістапада 2018 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж году ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазьней да зборнай больш не прыцягваўся.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 3 0
ЮАС 2018 Першая ліга 23 3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]