Антаніна Хатэнка
| Антаніна Хатэнка | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 28 красавіка 1956 (69 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, журналістка |
| Мова | беларуская мова |
| Узнагароды | |
Антані́на Яўге́наўна Хатэ́нка (нар. 28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Ружанскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР, цяпер у Славаціцкім сельсавеце Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці) — беларуская паэтка, этнакультуроляг, журналістка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1963—1973 навучалася ў пружанскай школе-інтэрнаце[1] (цяпер — СШ №4), скончыла філялягічны факультэт БДУ (1973—1978). Працавала настаўніцай беларускай, расейскай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Менск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979—1981), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асьвета» (1982—1985), у «Белтэлерадыёкампаніі»[2].
З 2010 працуе вядучым спэцыялістам па этнаграфіі ААТ СП «Іўкон»[3][1].
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Жыве ў Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтарка кніг «Зьдзічэлае рэха вясны», «Зьніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусьвету», «Тры грацыі» й інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Хатэнка Антаніна (рас.) Одноклассники Праверана 8 верасьня 2013 г.
- ↑ Антаніна Хатэнка (10 сьнежня 2010) Ці ісьці на плошчу? Блогі. Радыё «Свабода». Праверана 8 верасьня 2013 г.
- ↑ Татьяна Данилушкина. (30 жніўня 2013) Антаніна Хатэнка: Саладункі як носьбіт традыцый, «Цукеркавы фэст» як увасабленьне ідэі «талаковасьці» Holiday.by Праверана 8 верасьня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.