Перайсьці да зьместу

Антанас Імпулявічус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антанас Імпулявічус
Antanas Impulevičius-Impulėnas
Род дзейнасьці вайсковец
Дата нараджэньня 28 студзеня 1907
Месца нараджэньня Сьцяг Расейскай імпэрыі Панявеж
Дата сьмерці 4 сьнежня 1970 (63 гады)
Месца сьмерці Сьцяг ЗША Філядэльфія
Занятак паліцыянт, вайсковец
Узнагароды
ордэн Вялікага князя літоўскага Гедыміна

Антанас Імпулявічус-Імпуленас (па-летувіску: Antanas Impulevičius-Impulėnas (пры нараджэньні меў імя Антон Імпулевіч; 28 студзеня 1907 — 4 сьнежня 1970) — афіцэр летувіскага войска, маёр (1937), пасьля прыходу нацыстаў — калябарант. Удзельнічаў у масавым знішчэньні габрэяў у Беларусі[1]

Пасьля савецкай акупацыі Летувы Імпулявічус быў арыштаваны НКУС. Вызвалены падчас чэрвеньскага паўстаньня 1941 року. Увайшоў у склад шуцманшафту(en), дзе камандаваў 12-м батальёнам паліцыі. Ягоная адзінка дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, дзе брала ўдзел у зьнішчэньні жыдоў, у прыватнасьці ў Менску і Клецку. У 1944 Імпулявічус таксама ўдзельнічаў у тэрытарыяльнай абароне Летувы(en), з надыходам Чырвонай арміі выехаў у Нямеччыну, а ў 1949 — у ЗША.

У 1962 годзе завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня Вярхоўным судом Летувіскай ССР. Аднак Злучаныя Штаты адмовіліся выдаць Імпулявічуса Савецкаму Саюзу.

  1. ^ Knezys, Stasys (2000). «Kauno karo komendantūros Tautinio darbo batalionas 1941 m.». Genocidas ir rezistencija. 7. ISSN 1392-3463.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]