Андрэй Павук (мастак)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Павук.
Андрэй Павук | |
Дата нараджэньня | 28 лістапада 1907 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 траўня 1990 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Занятак | маляр |
Андрэ́й Паву́к (28 лістапада 1907 — 18 траўня 1990) — беларускі мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пачаткам Першай сусьветнай вайны сям’я накіравалася ў бежанства. У 8-гадовым узросьце Андрэй вярнуўся ў Пружану, жыў на міласьціну, працаваў пастухом, ганчаром.
У 18-гадовым узросьце, адмовіўшыся браць у рукі зброю (прыняў хрысьціянства), атрымаў два гады турэмнага зьняволеньня. Падчас адбыцьця пакараньня ў Варшаўскай турме пазнаёміўся з такім самым арыштантам, польскім мастаком Людвікам Шандароўскім (польск. Ludwik Szenderowski), ад якога пераняў захапленьне маляваньнем.
Скончыў рэгенцкія курсы. Віртуозна іграў на скрыпцы, мандаліне, гітары, піяніне.
Па Другой сусьветнай вайне скончыў пэдагагічныя курсы, два гады працаваў настаўнікам пачатковых клясаў у Сланімцах. Пасьля выкладаў маляваньне ў Пружанскай пэдвучэльні. Месца працы даводзілася мяняць часта праз рэлігійныя перакананьні.
У 40-гадовым узросьце, маючы трох дзяцей, пайшоў працаваць фатографам, аднак празь месяц быў звольнены і стуль. Цягам 9 рокаў працаваў тынкоўшчыкам у розных вайсковых частках.
У 65-гадовым узросьце пайшоў на пэнсію. У Саюз мастакоў Беларусі так і ня быў прыняты.
Жыў у Пружанах па вуліцы Каліноўскага.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маляваньнем займаўся ў вольны час. Навуку атрымаў толькі ад Людвіка Шандароўскага падчас іхняга зьняволеньня, болей нідзе не вучыўся.
Маляваў на любым падручным матэрыяле: фанэры, дрэве, палатне, кардоне. Малюнкі вазіў на продаж у Бярозу, Пінск, Маларыту, Берасьце. Гэта дазваляла існаваць сям’і і атрымоўваць сродкі дзеля працягу маляваньня.
Творы мастака захоўваюцца ў сям’і, у прыватных калекцыях вернікаў-эвангелістаў, у музэі «Пружанскі палацык».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганна Хадаровіч. «Будзь верны да смерці…» // Раённыя будні. — 8 верасьня 2001.