Андрэй Лебедзеў
| Андрэй Лебедзеў | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 лютага 1991[1] (35 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Вага | 80 кг[3] | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нафтан | |
| Нумар | 5 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2009 | Віцебск | 10 (0) |
| 2010—2013 | Рапід Вена | 31 (2) |
| 2011—2012 | → Люстэнаў-07[d] | 16 (0) |
| 2012—2013 | → Фэрст Вена[d] | 30 (1) |
| 2013—2014 | Фэрст Вена[d] | 47 (4) |
| 2015 | Нафтан | 16 (1) |
| 2016 | Віцебск | 25 (1) |
| 2017—2018 | Дынама Берасьце | 38 (1) |
| 2018—2020 | Жэтысу | 36 (0) |
| 2021—2022 | Віцебск | 33 (1) |
| 2022 | Менск | 11 (0) |
| 2023 | Хан-Тэнгры[d] | 10 (0) |
| 2024— | Нафтан | 49 (0) |
| Зборныя | ||
| 2010—2012 | Беларусь (да 21) | 13 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андрэй Лебедзеў (нар. 1 лютага 1991 году) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтану».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сэзоне 2009 году пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. У студзені 2010 году склаў угоду з аўстрыйскім клубам «Рапідам» зь Вены да лета 2013 году. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіду», а пасьля пачаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэньні кантракту з «Рапідам» улетку 2013 году перайшоў у клюб «Фэрст», зь якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэсьлізе. Па выніках сэзону 2013—2014 гадоў «Фэрст» спусьціўся ў Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клюб, але ў канцы 2014 году пакінуў яго.
У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4]. У лютым 2016 году перайшоў у «Віцебск»[5]. У сьнежні 2016 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[6]. Хутка замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 году па пагадненьні бакоў пакінуў берасьцейскі клюб[7]. У ліпені 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Жэтысу»[8].
У пачатку 2020 году трэнаваўся зь «Віцебскам», а ў лютым 2020 году вярнуўся ў «Жэтысу»[9], аднак зьяўляўся на полі зрэдку, звычайна заставаўся на лаве запасных. У студзені 2021 году падпісаў дамову зь «Віцебскам»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[11]. Пакінуў «Віцебск» па пагадненьні бакоў у ліпені 2022 году[12].
У жніўні 2022 году дапоўніў шэрагі «Менску»[13], дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[14]. У чэрвені 2023 году далучыўся да казаскага клюбу «Хан-Тэнгры»[15]. Пакінуў каманду ў верасьні 2023 году[16]. У сакавіку 2024 году стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[17]. Адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, а 6 кастрычніка 2024 году згуляў свой 150-ы матч у Найвышэйшай лізе[18]. У студзені 2025 году падоўжыў кантракт з камандай[19].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама»:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 16 | 1 |
| Віцебск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 1 |
| Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 26 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Soccerway (мн.)
- ↑ https://betnews.by/player/andrej-lebedev-naftan-belarus/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/andrei_lebedev/
- ↑ Андрей Лебедев и Роман Волков подписали контракты с «Нафтаном» (рас.)
- ↑ «Витебск» подписал контракты с Шевчуком и Лебедевым, на Ясинского клуб не рассчитывает (рас.)
- ↑ Андрей Лебедев перешел из «Витебска» в «Динамо» Брест (рас.)
- ↑ Брестское "Динамо" рассталось с Лебедевым
- ↑ Андрей Лебедев перешел в «Жетысу» (рас.)
- ↑ Андрей Лебедев вернулся в "Жетысу"
- ↑ Андрей Лебедев вернулся из Казахстана в "Витебск"
- ↑ "Витебск" продлил контракты с двумя футболистами
- ↑ Глеб Рассадкин и Андрей Лебедев покинули "Витебск"
- ↑ Андрей Лебедев пополнил ряды "Минска"
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Праверана 2022-12-19 г.
- ↑ Андрей Лебедев будет играть во втором дивизионе Казахстана (рас.) Праверана 2023-07-04 г.
- ↑ Лебедев покинул "Хан-Тенгри" из Д2 Казахстана (рас.) Праверана 2023-09-30 г.
- ↑ "Нафтан" усилился опытным защитником (рас.)
- ↑ Андрей Лебедев в 150-й раз вышел на поле в матче высшей лиги (рас.). Football.by (2024-10-06). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Шесть футболистов "Нафтана" определились со своим будущим (рас.). Football.by (2025-01-10). Праверана 2025-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Рапід» Вена
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Жэтысу» Талдыкарган
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Хан-Тэнгры» Алматы
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты
