Андрэй Валовіч (сын Івана)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Андрэй Валовіч | |
![]() Герб «Багорыя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1570 Горадня, Троцкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Памёр | 1614 Цытавяны, Кельменскі раён, Шавельскі павет, Летува |
Род | Валовічы |
Бацькі | Іван Валовіч Кацярына з Гаслаўскіх |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.
Андрэй Валовіч (к. 1570, Горадня — 1614, Цытавяны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы вялікі літоўскі (1592—1610), староста жамойцкі (з 1610)[2].
Валодаў шэрагам маёнткаў на Жамойці (Трушкамі, Платэлямі, Эйгірдзямі), у 1609 набыў Цытавяны.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Івана і Кацярыны з Гаслаўскіх. Меў братоў Яўстаха, біскупа віленскага, і Паўла, старосту гарадзенскага.
Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.
Фундаваў кляштар бэрнардынаў у Цытавянах. У сваім тэстамэнце пакінуў яму значныя сродкі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Андрэй Валовіч (сын Івана) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў