Перайсьці да зьместу

Андрэй Астроўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Астроўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 верасьня 1973(1973-09-13)[1][2][3] (51 год)
Рост 185 см
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1990—1993 Дынама Берасьце 55 (1)
1993—1996 Дынама Менск 95 (10)
1997—2000 Дынама Масква 88 (7)
2000—2002 Макабі Хайфа 54 (1)
2002—2003 Арсэнал Кіеў 39 (3)
2004 Масква[d] 11 (0)
2004—2005 Арсэнал Кіеў 16 (0)
2005—2007 Чарнаморац Адэса 23 (0)
Зборныя
1992—1995 Беларусь (да 21) 13 (0)
1994—2005 Беларусь 52 (1)
Трэнэрскія клюбы
2009—2010 Хваля

Андрэй Астроўскі (нар. 13 верасьня 1973 году) — беларускі футбаліст, абаронца. У 1994—2005 гадах правёў 52 матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якіх забіў 1 гол.

Першы прафэсійны кантракт гулец падпісаў у веку 16 гадоў зь берасьцейскім «Дынама». Ужо на другі год знаходжаньня ў камандзе быў адным з асноўных абаронцаў клюбу. Яго заўважылі трэнэры наймацнейшага клюбу краіны менскага «Дынама». Здолеўшы вытрымаць моцную канкурэнцыю ў абароне менчукоў, Астроўскі на некалькі гадоў стаў асноўным абаронцам каманды, а ў 1994 годзе атрымаў запрашэньне ад нацыянальнай зборнай Беларусі.

Неўзабаве Астроўскі атрымаў прапанову ад расейскага «Дынама», дзе ў першым жа сэзоне ён з камандай здабыў бронзу чэмпіянату Расеі. Адгуляўшы тры сэзоны ў Маскве, футбаліст пераехаў у Ізраіль, дзе за два гады здабыў два тытулы чэмпіёна краіны з хайфаўскага «Макабі». У 2002 годзе атрымаў прапанову ад украінскага «Арсэнала», у якім згуляў тры сэзоны, зь невялікім перапынкам, калі ў пачатку 2004 года зноў паспрабаваў вярнуцца ў чэмпіянат Расеі, падпісаўшы кантракт з «Масквой». У расейскай сталіцы ня даў рады гэтым разам і вярнуўся ў «Арсэнал». Апошнім клюбам у кар’еры Астроўскага быў адэскі «Чарнаморац». У веку 34 гадоў Андрэй быў вымушаны завяршыць кар’еру праз траўму тазасьцегнавай суставы, якую гэтак і не здолеў залекаваць. Разьвітальны матч адбыўся 7 кастрычніка 2007 году ў ягоным родным Пінску паміж мясцовай камандай «Хваля» ды камандай сяброў Астроўскага[4].

У канцы 2009 году ачоліў пінскую «Хваляй». Пасьля сямі месяцаў, праведзеных у клюбе, на ўласнае жаданьне ў сэзоне 2010 году падаў у адстаўку. У 2021 годзе быў ізноў запрошаны ў клюб у якасьці аднаго з трэнэраў[5].

  1. ^ а б в Andrey Astrowski // FBref (мн.)
  2. ^ а б в Andrey Ostrovski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. ^ а б в ANDREI OSTROVSKI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Прощальный матч Андрея Островского (рас.) Football.by.
  5. ^ Андрей Островский вошел в тренерский штаб «Волны» (рас.) Football.by.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]