Анатоль Ярмоленка
Анатоль Ярмоленка | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1947 (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР |
Грамадзянства | Рэспубліка Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявак |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1969 — сёньня |
Жанры | эстрадная песьня, фольк |
Вакал | тэнар-альціна[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Гурты | «Сувенир», «Песни над Сожем», «Сябры» |
Дзеці | Алеся |
Узнагароды | |
Сайт | syabry.by |
Анато́ль Іва́навіч Ярмо́ленка (нарадзіўся 15 лістапада 1947, Казятын, Віньніцкая вобласьць, УССР) — беларускі сьпявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1969—1971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (разам з Аляксандрам Градзкім і Аляксандрам Буйновым). У 1971—1973 у складзе ВІА «Песни над Сожем». Ад 1974 мастацкі кіраўнік гурту «Сябры». У 1976 скончыў Гомельскую музычную вучэльню. Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для ягонага выкананьня характэрныя яркая індывідуальнасьць, сцэнічная прывабнасьць. Першым выканаў песьні шматлікіх папулярных беларускіх і расейскіх кампазытараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка). Ад 1990 жыве ў Менску.
У 1984 узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу БССР. Ад 1985 заслужаны артыст БССР. У 2000 менаваны Заслужаным дзеячом мастацтваў Рэспублікі Крым. Народны артыст Беларусі ад 2003. Узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.
Жанаты, мае двух дзяцей — музыкаў Сьвятаслава й Вольгу — і ўнука Анатоля — школьніка, які вядомы таксама пад сцэнічным псэўданімам DJ Anatol'.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- . — Мн.: .