Аміляпэктын

Аміляпэктын (ад грэц. ámylon[1] — «крухмал», стар.-грэц. πηκτός — зацьвярдзелы) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца з разгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, монацукрыдныя рэшткі зьвязаныя α (1 → 4) і α (1 → 6) гліказіднымі сувязямі.
Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Малекулярная маса дасягае 1 000 000. Зь ёдам дае чырвона-фіялетавую афарбоўку. Амаль не растваральны ў халоднай вадзе, у гарачай вадзе ўтварае студзяністую частку клейстара.
Знаходжаньне ў прыродзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Доля аміляпэктыну ў бульбяным, кукурузным, рысавым крухмале — 76-81%.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.77
![]() |
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |