Крус Асуль Мэхіка
Крус Асуль | |
Поўная назва | Cruz Azul Fútbol Club, A.C. |
---|---|
Заснаваны | 22 траўня 1927 |
Горад | Мэхіка, Мэксыка |
Стадыён |
Эстадыё Асуль Умяшчальнасьць: 35 161 |
Кіраўнік | Cemento Cruz Azul[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ліга MX |
· Кляўсура 2024 |
2 месца Фіналіст |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Крус Асуль» (па-гішпанску: Cruz Azul) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Мэхіка, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Быў заснаваны ў 1927 годзе і першапачаткова месьціўся ў штаце Ідальга. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Эстадыё Асуль», куды каманда зьехала ў 1996 годзе пасьля таго, як шмат гадоў праводзіла матчы на стыдёне «Ацтэка». «Крус Асуль» зьяўляецца першым мэксыканскім клюбам, які здолеў дайсьці да фіналу Кубка Лібэртадорэс. У 2001 годзе ён толькі ў пасьляматчавых пэнальці трываў паразу ад аргентынскай «Бокі Хуніёрс».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Крус Асуль» быў заснаваны ў якасьці аматарскай каманды 22 траўня 1927 году кампаніяй па вытворчасьці цэмэнту «Сэмэнта Крус Асуль», якая размяшчалася ў горадзе Хасо, штат Ідальга. Амаль праз стагодзьдзе гэтая кампанія да гэтага часу зьяўляецца адным з фундатараў клюбу.
З 1927 па 1960 гады каманда неаднаразова гуляла ў Мэхіка з наймацнейшымі камандамі сталіцы і ўсёй краіны — «Амэрыкай», «Нэкаксай», «Атлянтэ» ды іншымі. Бачачы посьпехі сваёй аматарскай каманды, новая адміністрацыя камбінату, які стаў называцца «Каапэратыў Крус Асуль», вырашыла аформіць камандзе прафэсійны статус і заявіла каманду ў другі дывізіён Мэксыкі на сэзон 1960—1961 гадоў. У 1964 годзе каманда атрымала перамогу ў другім дывізіёне пад кіраўніцтвам вугорца Ёрдзі Марыка.
Першы тытул чэмпіёнаў Мэксыкі прыйшоў да клюбу ў 1969 годзе, а ў 1970-я гады «Крус Асуль» атрымаў мянушку «лякаматыў» за свае выбітныя вынікі — клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны і стаў найлепшай камандай дзесяцігодзьдзя. Усяго да 1997 году ў скарбонцы «Крус Асуль» сабралася 8 тытулаў чэмпіянату Мэксыкі і ўсе гэтыя тытулы клюбу атрымаў менш чым за 40 гадоў.
У 2001 годзе «Крус Асуль» здолеў пераадолець шэраг моцных супернікаў да шляху ў фіналу Кубка Лібэртадорэс. На хатнім поле клюб трываў паразу зь лікам 0:1 ад «Бокі Хуніёрс» у першым фінальным матчы турніру, аднак здолеў выйграць з такім жа лікам на «Бамбанэры», і давесьці справу да сэрыі пэнальці, у якой перамогу ўсё ж сьвяткавалі аргентынцы.