Ам’ен
| Ам’ен франц. Amiens | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | О-дэ-Франс | ||
| Дэпартамэнт | Сома | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Amiens[d] | Брыджыт Фурэ[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 14 ± 1 м[2], 106 ± 1 м[2], 36 м[3] і 50 м[4] | ||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||
| Каардынаты | 49°54′ пн. ш. 2°18′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 80000[6], 80080[6] і 80090[6] | ||
| Узнагароды | |||
| Сайт | amiens.fr (фр.) | ||
| Ам’ен на мапе Францыі Ам’ен | |||
Ам’е́н (па-француску: Amiens, па-пікардзку: Anmien) — горад на поўначы Францыі, які месьціцца на сямі рукавах ракі Сомы. Галоўны горад гістарычнай вобласьці й былога рэгіёну Пікардыя (зь 1 студзеня 2016 — у складзе рэгіёну О-дэ-Франс). Адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Сома. Насельніцтва на 2016 год — 133 755 жыхароў.
Эканоміка й адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як і іншыя гарады на паўночным-захадзе Францыі, Ам’ен адвеку быў буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасьці. У цяперашні час у горадзе прадстаўлены такія галіны, як машынабудаваньне, лёгкая, хімічная прамысловасьць. У 1970 годзе адчыніўся ўнівэрсытэт Пікардыі, які носіць імя знакамітага амьенца Жуля Вэрна.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Амьен моцна пацярпеў падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Цэнтар гораду з адноўленай ратушай XVII стагодзьдзя, царквой Сэн-Жэрмэн XV стагодзьдзя і тэатрам часоў Людовіка XVI быў адбудаваны ў пасьляваенны час.
Галоўная славутасьць гораду — Ам’енская катэдра, здольны зьмясьціць больш вернікаў, чым любы іншы гатычны храм Францыі. Джон Роскін назваў яго найчыстым узорам готыкі. З 1981 году сабор знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКО як помнік Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Зборы старажытнаэгіпецкага, антычнага й заходнеэўрапейскага мастацтва разьмешчаны ў музэі Пікардыі — адным з найбуйнейшых рэгіянальных музэяў Францыі.
-
Ваенныя могілкі
-
Дом, у якім жыў і працаваў Жуль Вэрн
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- ^ а б в г База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ^ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-3gv89m/Amiens/?zoom=19&popup=49.89415%2C2.29539
- ^ а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ^ а б Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ^ а б в г д е Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |